Вы тут

У Шчучынскім раёне матацыкліст насмерць збіў падлетка


Смяротнае ДТЗ адбылося ўчора, 7 красавіка, каля 20 гадзін у аг. Васілішкі Гарадзенскай вобласці, паведаміла ў Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


Фота: Следчы камітэт

Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, на вул. Перамогі паблізу пешаходнага пераходу перад рухомым матацыклам на дарогу раптам выбег 14-гадовы падлетак. 26-гадовы кіроўца "Сузукі" не змог пазбегнуць ДТЗ і наехаў на хлопчыка: ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы аварыі.

Паводле папярэдняй версіі, дзеці ішлі на спартыўную пляцоўку гуляць у футбол. У нейкі момант мяч апынуўся на дарозе, і адзін з падлеткаў пабег за ім.

Следчымі агледжана месца здарэння, прызначана вытворчасць неабходных даследаванняў, дапытаныя сведкі. У дачыненні да кіроўцы матацыкла ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Падазраваны затрыманы. У цяперашні час з яго удзелам плануецца правядзенне следчых дзеянняў. Усе абставіны высвятляюцца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.