Вы тут

Уладзімір Каранік распавёў, як медыкі заразіліся каранавірусам


Медыкі, што заразіліся COVID-19, працавалі ў аддзяленнях не для лячэння пацыентаў з каранавірусам. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік.


ctv.by

— Існуюць выпадкі, калі па медыцынскую дапамогу пацыент звяртаецца ў звычайную паліклініку, хоць мы ўвесь час просім: калі ў вас маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі, не трэба нікуды хадзіць — выклічце ўрача да сябе. Але ў нас усё роўна часам прыходзяць на прыём у паліклініку, як са звычайнай рэспіраторнай віруснай інфекцыяй, і аказваюцца сам-насам у кабінеце з урачом-тэрапеўтам або трапляюць у звычайнае агульнасаматычнае аддзяленне. У неўралогію альбо ў іншае аддзяленне, дзе персанал ўсё ж такі экіпіраваны горш, і частка з іх не мае тых сродкаў абароны, якія неабходныя.

— І ў выніку мы атрымалі, што менавіта не ў тых стацыянарах, дзе аказваецца медыцынская дапамога [пацыентам з каранавірусам], а ў іншых меліся факты інфікавання медыцынскіх работнікаў.

Уладзімір Каранік паведаміў, што для прадухілення падобных выпадкаў зараз узмацняецца забеспячэнне сродкамі абароны ўсіх стацыянараў.

— Хоць масачны рэжым загадам Міністэрства аховы здароўя быў уведзены досыць даўно, цяпер наша лёгкая прамысловасць дадаткова плануе выпускаць да 1 млн масак у суткі ў пачатку наступнага тыдня. Гэта дазволіць і задаволіць патрэбнасці насельніцтва, і папоўніць запасы медыцынскіх устаноў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.