Вы тут

Два буйныя лясныя пажары тушаць у Гомельскай вобласці. Агульная плошча ачагоў перавышае 300 га


Адразу два буйных лясныя пажары тушыць у гэтыя хвіліны дзяржаўная лясная ахова. Абодва знаходзяцца ў Гомельскай вобласці - Лельчыцкім і Чачэрскім раёнах. Агульная плошча ачагоў ўжо перавысіла 300 гектар. З агнём змагаецца некалькі сотняў чалавек, задзейнічана ўся спецтэхніка лясгасаў, прыцягнута дапамогу авіяцыі МНС. Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Найбольш складаная сітуацыя складваецца ў лясным фондзе Лельчыцкага лясгасу. Пра наяўнасць узгарання ў Грабянёўскім лясніцтве тут стала вядома а 4-й гадзіны раніцы. Пажар быў убачаны лясной аховай. Работнікі лясгаса аператыўна выехалі на месца, аднак спыніць агонь уласнымі сіламі не ўдалося. Па папярэдніх дадзеных, плошча ачага можа складаць каля 250 га. Сітуацыя пагаршаецца тым, што агонь падыходзіць да межаў Украіны.

Буйны лясны пажар сёння адбыўся і на тэрыторыі Насімкаўскага лясніцтва Чачэрскага спецлясгасу. Па стане на 11.00 яго ўдалося лакалізаваць. Плошчу ачага склала каля 60 га. Тут прычынай стаў пераход агню з тэрыторыі Расіі.

Лясгасу ўдалося самастойна справіцца з пажарам. Усяго на тушэнні было задзейнічана 30 чалавек. Сітуацыя пагаршалася моцным парывістым ветрам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».