Вы тут

Першы этап бiзнес-гульнi «Пачынаючы фермер» пройдзе ў завочным фармаце


На тэрыторыi краiны яе арганiзуе грамадскае аб'яднанне «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» пры падтрымцы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. Кансультатыўную дапамогу аказвае агульнарасiйская маладзёжная грамадская арганiзацыя «Расiйскi саюз сельскай моладзi».


Мэта гульнi — развiццё ва ўдзельнiкаў навыкаў бiзнес-планавання ў сельскай гаспадарцы, збору i аналiзу iнфармацыi, выпрацоўкi кiраўнiчых рашэнняў i ўмення працаваць у камандзе.

Да ўдзелу ў праекце дапускаюцца каманды да пяцi чалавек, у склад якiх уваходзiць саюзная моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года. Яны будуць спаборнiчаць у наступных катэгорыях: навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, размешчаных у сельскай мясцовасцi; навучэнцы ўстаноў прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў аграрнай накiраванасцi (выпускных курсаў); студэнты, магiстранты i аспiранты ўстаноў вышэйшай адукацыi аграрнай накiраванасцi; маладыя людзi, якiя маюць вопыт вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi ад трох гадоў; прадпрымальнiкi, што вядуць сваю дзейнасць у сферы аграпрамысловага комплексу.

Гульня праводзiцца ў два этапы. Першы — на абласным узроўнi ў завочным фармаце да 30 красавiка. Этап уключае ацэнку наступных матэрыялаў: прэзентацыi бiзнес-iдэi ў форме слайд-шоу; рэкламнага плаката ў электронным выглядзе з выявай гандлёвай маркi прадукту, якi вырабляецца, лагатыпам фермерскай гаспадаркi i рэкламнага звароту.

Другi этап (нацыянальны (рэспублiканскi)) — вочная абарона праектаў перад нацыянальным экспертным саветам да 20 лiпеня. Ён уключае прэзентацыю бiзнес-iдэi ў фармаце слайд-шоу, конкурс «Дуэль», падчас якога прадстаўнiкi камандаў задаюць адно аднаму пытаннi ў галiне бiзнес-планавання, менеджменту, галiновых праграм краiны-ўдзельнiцы. Таксама будуць конкурсы блiц-адказаў на пытаннi рэспублiканскага экспертнага савета па бiзнес-плане i «Сiтуацыя». Падчас апошняга спаборнiцтва кожнай камандзе прапануецца бiзнес-сiтуацыя, у якой умоўны кiраўнiк фермерскай гаспадаркi i яго каманда павiнны прымаць рашэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам краiны. Яшчэ трэба будзе вырабiць рэкламны плакат у электронным выглядзе па ўмовах папярэдняга этапу.

Кожны конкурс ацэньваецца па пяцiбальнай шкале, пераможцы вызначаюцца па суме набраных балаў.

Камандам — пераможцам другога этапу для далейшага ўдзелу ў мiжнароднай бiзнес-гульнi «Пачынаючы фермер» неабходна зарэгiстравацца на сайце rssm.su да 31 лiпеня. Iх праекты павiнны быць прадстаўлены на дзвюх мовах — рускай i англiйскай.

Гульня праводзiцца на наступных кiрунках (намiнацыях): жывёлагадоўля, птушкагадоўля, рыбаводства i аквакультура, пчалярства, раслiнаводства, садаводства, ландшафтны дызайн, паляводства, агароднiнаводства, агратурызм, сельскагаспадарчая кааперацыя, свабодная тэма.

Пераможцы другога этапу гульнi запрашаюцца да ўдзелу ў трэцiм, якi пройдзе ў вераснi—кастрычнiку ў адным з суб'ектаў Расiйскай Федэрацыi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Фота носiць iлюстрацыйны характар.

Загаловак у газеце: Запрашае мiжнародны «Пачынаючы фермер»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.