Кiраўнiкi структурных падраздзяленняў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi для прафiлактыкi распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi пачалi праводзiць асабiсты прыём грамадзян дыстанцыйна па тэлефоне. Звярнуцца да iх можна па нумары 8 (017) 200 19 00, згодна з графiкам правядзення асабiстых прыёмаў кожнага з азначаных спецыялiстаў. З гэтай жа мэтай пачалi часцей прыбiраць пад'езды, менш абследаваць кватэры i клiкаць сходы, пiша партал gkx.by.
Прыпынены планавыя работы па абследаваннi жыллёвага фонду i прыбораў улiку, а таксама склiканне сходаў жыхароў для абмеркавання работ па капiтальным рамонце. Дадатковыя платныя камунальныя паслугi таксама часова не аказваюцца. Выключэнне — толькi аварыйныя выпадкi.
Часова не працуюць i аглядныя камiсii, якiя выязджаюць на дом да сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян: iнвалiдаў, людзей, якiя пражываюць асобна, сем'яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы. Усе гэтыя групы застаюцца пад кантролем, з iмi звязваюцца па тэлефоне i ў экстранных выпадках наведваюць, але не ўсёй камiсiяй — гэта робяць асобныя супрацоўнiкi камунальнай службы.
Iрына СIДАРОК, фота аўтара
Сам будынак уражвае архітэктурай.
«Вышывала, калі за лямпы былі толькі керасінкі».