Вы тут

Галоўныя ўрачы дзяржмедустаноў будуць прызначацца і звальняцца міністрам аховы здароўя


Галоўныя ўрачы дзяржаўных медыцынскіх устаноў цяпер будуць прызначацца і звальняцца міністрам аховы здароўя. Такая норма прадугледжана законапраектам "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя", паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Валянціна Курсевіч, перадае БЕЛТА.


"Асноўная мэта - умацаванне здароўя насельніцтва і павышэнне эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя ў цэлым. Будуць сфарміраваны медыка-рэабілітацыйныя экспертныя камісіі, пры якіх будуць створаны аддзелы ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі. Для таго каб захаваць непрадузятасць працы гэтых камісій, галоўныя ўрачы будуць прызначацца і звальняцца міністрам аховы здароўя па ўзгадненні з мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі ўлады", - распавяла Валянціна Курсевіч.

Прэв'ю: gomel.today

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».