Вы тут

Рубель прыкметна ўмацаваўся да долара і еўра


Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, курс амерыканскай валюты знізіўся на 3,52 капейкі.


Долар ЗША сёння ацэньваецца ў 2,516 беларускага рубля.

Курс еўра зменшыўся амаль на столькі ж — на 3,51 капейкі (1,27%). Адно еўра роўнае 2,7364 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,75 капейкі да 3,3744 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Па стане на 14:50 курсы валют у беларускіх банках знаходзяцца ў наступных дыяпазонах:

Валюта Купля Продаж
Долар 2.47-2.51 2.512-2.56
Еўра 2.67-2.72 2.729-2.9
Расійскі рубель100 3.29-3.337 3.385-3.7

Нагадваем, што ў курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара і еўра — 30 і 20%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».