Вы тут

У Ваўкавыску будзе закладзены новы сквер і высаджана 75 дубоў


Гэта адно з мерапрыемстваў акцыі па навядзенні парадку на зямлі, разлічанай на ўвесь красавік. Запланавана нямала. І хоць асноўны «ўдар» будуць трымаць камунальнікі, да справы мяркуюць далучыцца і сельскія Саветы.


Фо­та volkovysk.news.by.

Новы сквер будзе разбіты на пляцоўцы па вуліцы Карла Маркса, побач з месцам для канцэртнай сцэны. У юбілейны год Перамогі тут з'явіцца 75 маладых дубкоў, а сама алея атрымае назву Перамогі. Удзел у пасадках возьмуць камунальныя службы, прадстаўнікі гарадскіх устаноў і прадпрыемстваў.

Больш чым у папярэднія гады будзе высаджана кветак. У красавіку на клумбах з'явяцца петуніі, аксаміткі, сальвіі, агератумы, лабеліі, бегоніі і шмат іншых. Камунальныя службы вядуць абрэзку дрэў і кустоў, чысцяць тратуары і дарогі, беляць дрэвы, фарбуюць электраапоры, лаўкі, агароджы, вядзецца ўстаноўка новых сметніц.

На тэрыторыі сельсаветаў таксама наводзіцца парадак. Як паведаміў старшыня Гнезнаўскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей СТАНІСЛАЎЧЫК, цяпер у аграгарадку актыўна прыбіраецца парк. Жыхары іншых населеных пунктаў наводзяць парадак у сваіх дварах і каля праезнай часткі. Мясцовыя старасты пры неабходнасці нагадваюць жыхарам, каб тыя захоўвалі чысціню на сваіх сядзібах.

Сочаць за парадкам і на тэрыторыі Краснасельскага сельсавета. Значную дапамогу вяскоўцам аказвае мясцовае сельгаспрадпрыемства «Няверавічы». Кіраўніцтва выдзяляе трактар, каб жыхары змаглі прыбраць буйнагабарытнае смецце. Людзі выходзяць на прыборку агульных тэрыторый: паркавых зон, вуліц. Падчас месячніка на тэрыторыі сельсавета ў аграгарадку Юбілейны будзе створаны дэндрарый. Як расказала старшыня Краснасельскага Савета дэпутатаў Людміла Дзямешчык, пасадка дрэў будзе мець сімвалічнае значэнне і прысвечана 75-годдзю Перамогі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Пад знакам Перамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».