Вы тут

Паўночныя вятры прынясуць нам замаразкі ўначы і свежы парывісты вецер удзень


Красавік ніколі не адрозніваўся пастаянствам. Толькі прывыклі да цёплых дзянькоў, а тут на змену ім чарговая хваля холаду. Восьі цяпер халодны атмасферны фронт ужо падышоў да нашых паўночна-заходніх меж. Аднак франтальны падзел не прынёс шмат дажджоў, а стаў прычынай змены паветраных мас, калі зона холаду з поўначы распаўсюджваецца на тэрыторыю краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


wonwilworl.blogspot.com

Невялікія дажджы чакаюцца толькі месцамі па Віцебскай вобласці. А ў суботу Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла. Дзённая тэмпература паветра прагназуецца ад плюс 6 градусаў да плюс 13 градусаў.

На жаль, і ў нядзелю на нашай тэрыторыі будзе пераважаць сухое надвор'е. Толькі ўдзень па поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі на захадзе крыху цяплей — ад плюс 1 градуса да 2 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 8—15 градусаў, па паўднёвым захадзе — на пару градусаў цяплей.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першай палове наступнага тыдня праз тэрыторыю нашай краіны будуць перамяшчацца больш актыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У сонечныя дні да нас вернецца цяпло, але ў непагадзь чакаецца няўстойлівы тэмпературны рэжым.

Увага! У сувязі з доўгім перыядам дэфіцыту ападкаў у краіне захоўваецца пагроза лясных пажараў. Знаходзячыся ў лясной зоне, трэба быць вельмі асцярожнымі з агнём. Памятайце гэта.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».