Вы тут

Нацыянальная сістэма медыявымярэнняў ствараецца ў Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў указ №122 "Аб стварэнні сістэмы медыявымярэнняў", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У адпаведнасці з дакументам, пад медыявымярэннямі разумеецца сістэматычны збор, аналіз, захоўванне i распаўсюджванне дадзеных аб глядацкіх і слухацкіх перавагах аўдыторыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі.

Ва ўказе вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага рэгулявання і функцыянавання сістэмы медыявымярэнняў. Прадугледжваецца, што праводзіць медыявымярэнні будзе адзіны нацыянальны медыявымяральнік.

Спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сферы медыявымярэнняў з'яўляецца Міністэрства інфармацыі. Яно выбірае медыявымяральніка, устанаўлівае патрабаванні да яго, падставы і парадак спынення яго паўнамоцтваў.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць стварыць нацыянальную сістэму медыявымярэнняў, якая адпавядае сусветным стандартам, будзе спрыяць развіццю рынку рэкламы ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.