Вы тут

У Лунінецкім раёне рабочы атрымаў цяжкія траўмы пры дэмантажы даху


У Лунінецкім раёне высвятляюцца абставіны траўміравання 39-гадовага рабочага, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.


Няшчасны выпадак адбыўся 7 красавіка. Каля 13.20 у Лунінецкі РАУС паступіў званок з раённай бальніцы. Медыкі паведамілі аб шпіталізацыі рабочага адной з будаўнічых арганізацый. Па папярэдніх дадзеных, будаўнікі дэмантавалі дах малочна-таварнай фермы. Адзін з мужчын сарваўся ўніз. Пры падзенні ён атрымаў цяжкія траўмы. Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі.

Лунінецкі РАУС па гэтым факце праводзіць праверку.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.