Вы тут

У Салігорскім раёне гарэў кароўнік: эвакуіравана 500 галоў буйной рагатай жывёлы


9 красавіка ў 17:18 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна, перадае МНС.


Фота: МНС.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што на тэрыторыі МТФ "Чырвоная Слабада" сельскагаспадарчага філіяла ААТ "Салігорскі райаграсэрвіс" гарыць малочна-даільны блок. Работнікамі прадпрыемства было эвакуявана 500 галоў буйной рагатай жывёлы.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём пашкоджаны дах малочна-даільнага блока па ўсёй плошчы. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія- парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.