Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года склала 2,7%


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 100,9%, са снежнем 2019 году - 102,7%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 101,1%, са снежнем 2019 году - 102%.

Харчовыя тавары ў сакавіку падаражэлі на 0,3% у параўнанні з лютым і на 2,1% у параўнанні са снежнем 2019-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1,3% у параўнанні з лютым і на 2,5% у параўнанні са снежнем 2019-га.

Паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым падаражэлі на 1,2%, у параўнанні са снежнем 2019-га - на 4,1%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».