Вы тут

Сямейны капiтал: адкрываюцца новыя рахункi


За тры месяцы гэтага года для шматдзетных сем'яў было адкрыта 910 дэпазiтных рахункаў «Сямейны капiтал» на суму 20,475 мiльёна рублёў. Усяго ж па стане на 1 красавiка 2020 года ў праграме «Сямейны капiтал» для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 125 дэпазiтных рахункаў.


У рамках праграмы «Сямейны капiтал» 2020—2024 памер сямейнага капiталу складае 22 500 рублёў, ён прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якiх трэцяе або наступнае дзiця нарадзiлася (або ўсыноўлена) з 1 студзеня 2020 года да 31 снежня 2024 года ўключна.

У Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны нагадваюць, што звярнуцца па прызначэнне сямейнага капiталу можна на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Таксама ў ведамстве праiнфармавалi, што па стане на 1 красавiка 2020 года на датэрмiновае распараджэнне сямейным капiталам пададзена 11 748 заяў. З iх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 10 968 (94 %), на атрыманне адукацыi — 462 (4 %), на атрыманне медыцынскiх паслуг — 318 (2 %). Прынята 9651 рашэнне аб датэрмiновым распараджэннi сродкамi сямейнага капiталу.

Больш за ўсё такiх рашэнняў было прынята ў Брэсцкай вобласцi — 2296. У Мiнскай вобласцi было прынята 1614 рашэнняў, на Гомельшчыне — 1549, у Гродзенскай вобласцi — 1253, у Мiнску — 1148, у Вiцебскай вобласцi — 902 i ў Магiлёўскай — 889.

Святлана Бусько

Прэв'ю: amur.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».