Вы тут

У Беларусі зарэгістравана 2578 выпадкаў заражэння каранавірусам, 26 чалавек памерла


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваны 2578 выпадкаў каранавіруса. За суткі прырост склаў 352 чалавекі.


Зарэгістравана 2578 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі, 50 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля праходжання лячэння выздаравелі 203 чалавекі.

Ад каранавіруснай інфекцыі памерла 26 чалавек.

Па стане на 12 красавіка ў Беларусі праведзена больш за 64 тыс. тэстаў на COVID-19. Для правядзення тэставання задзейнічана 17 лабараторый.


Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя Алены Богдан, рост колькасці станоўчых вынікаў звязаны з агульным павелічэннем колькасці тэстаў, якія зараз робяцца ў нашай краіне. 

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.

 З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу ўчора яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных. 

— Ёсць шмат краін, якія б хацелі аказацца на месцы Беларусі. Тое, што робіць Беларусь — адпраўная кропка належнага эпіднагляду і разуменне таго, якія маштабы эпідэміі ў краіне. Беларусь павінна працягваць рабіць тое, што ў яе добра атрымліваецца. 

Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.

Прэв'ю: cleanfax.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с