Вы тут

Як зберагчы скуру ад уздзеяння антысептыку?


Антысептыкi, якiя сёння сталi абавязковымi спадарожнiкамi многiх беларусаў, аказалiся з «пабочным дзеяннем» — яны сушаць i раздражняюць скуру. Хтосьцi на гэта не звяртае ўвагу, чакаючы, што пройдзе само, астатнiя шукаюць рашэнне праблемы. Пра тое, якая сувязь памiж сродкамi дэзынфекцыi i кантактным дэрматытам i як выратаваць скуру, расказала ўрач-дэрматавенеролаг, касметолаг сеткi медыцынскiх цэнтраў Verba Яўгенiя Мiхневiч.


— Цяпер свет пакутуе ад пандэмii, i кожны хоча абаранiць сябе i сваiх блiзкiх. Што прапаноўвае Сусветная арганiзацыя аховы здароўя, каб мы не захварэлi? Першае — гэта, канешне, медыцынскiя маскi. Так мы ахоўваем органы дыхання, наш твар. Таксама рэкамендуецца прытрымлiвацца сацыяльнага дыстанцыравання — захоўваць адлегласць 1,5-2 метры адно ад аднаго. Важна i часта мыць рукi з мылам цi апрацоўваць iх спiртазмяшчальнымi дэзынфiцыруючымi сродкамi, — нагадвае ўрач.

— Што адбываецца са скурай, калi мы часта мыем рукi i апрацоўваем iх антысептыкам?

— З'яўляецца кантактны дэрматыт. Гэта рэакцыя скуры, якая ўзнiкае ад уздзеяння на яе алергенаў цi раздражняльнiкаў. Кантактны дэрматыт мы часцей за ўсё назiраем на руках i значна радзей бачым распаўсюджаны дэрматыт па ўсiм целе. Хворых непакояць боль, пякота, напружанне скуры. Пры вялiкiх паражэннях хворыя скардзяцца на недамаганне, павышэнне тэмпературы цела, функцыянальныя парушэннi нервовай сiстэмы.

Кантактны дэрматыт выглядае аднолькава пры ўздзеяннi як алергенаў, так i раздражняльнiкаў. Часцей за ўсё гэта праяўляецца пачырваненнем, лушчэннем, з'яўленнем пухiроў. Праявы дэрматыту залежаць як ад сiлы раздражняльнiка, так i ад iндывiдуальных асаблiвасцяў арганiзма. Калi гэта просты дэрматыт, ён хутка праходзiць пры знiкненнi ўздзеяння — скура зажыве сама, нават калi мы нiчога не будзем рабiць, а толькi перастанем мець справу з раздражняльнiкам. Калi ж гэта алергiчны дэрматыт, ён таксама пройдзе, але варта прыбраць алерген.

Дэрматыт можа быць хранiчны, якi цягнецца вельмi доўга, можа быць востры i падвостры. Для падвострага характэрныя мiнiмальныя праявы. А вось пры вострым дэрматыце скура можа мокнуць, з'яўляюцца эрозii, вузельчыкi, пухiры, у тым лiку вялiкiя. Напрыклад, вельмi востры дэрматыт, калi мокне скура i выступаюць пухiры, пачынаецца ў вынiку хiмiчнага апёку. Скура заўсёды зажывае праз лушчэнне. Але на месцы пашкоджаных участкаў можа застацца пiгментацыя.

— Як лечыцца дэрматыт?

— Пры вялiкiх паражэннях i выражаных рэакцыях, канешне, варта звярнуцца да спецыялiстаў — найлепш да дэрматолага. Калi ў вашым населеным пункце такога спецыялiста няма, то дапаможа тэрапеўт.

Пры вострых праявах мы прызначаем антыгiстамiнныя сродкi, а таксама гарманальныя прэпараты — як унутр, так i вонкава. Калi пры дэрматыце мокне скура, вельмi добра дапамагаюць прымочкi, можна выкарыстоўваць сродкi ў выглядзе гелю цi гелевых павязак. Калi высыпаннi не такiя яўныя, назiраецца лушчэнне, то рэкамендуюцца крэмы цi мазi.

Пры хранiчных дэрматытах, калi чалавека часцей за ўсё непакояць сверб i лушчэнне, лепш выкарыстоўваць мазi: яны пранiкаюць глыбей i дзейнiчаюць мацней.

— Колькi раз на дзень можна апрацоўваць рукi антысептыкамi?

— У сённяшняй сiтуацыi рукi мы павiнны апрацоўваць кожны раз пасля таго, як пабывалi ў месцах збiрання людзей i калi была магчымасць кантакту з iнфекцыяй. Калi мы выйшлi, скажам, з крамы, апрацавалi рукi, а праз пяць хвiлiн зноў вярнулiся — апрацоўваем паўторна.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».