Вы тут

У Мінску распачалося будаўніцтва Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку


Аб гэтым паведаміў афіцыйны Telegram-канал Міністэрства адукацыі.


Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – гэта якасна новая ўстанова адукацыі, скіраваная на выхаванне нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. Яго галоўная мэта – рэалізацыя адукацыйных праграм, праграм  дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, накіраваных на выяўленне і развіццё ў навучэнцаў здольнасцей да наукова-даследчай работы, вынаходніцтва і рацыяналізатарства. Для адораных навучэнцаў у адным месцы будуць створаны ўмовы для вучобы, атрымання тэхнічных інавацыйных навыкаў, пражывання  і спартыўна-культурнага адпачынку.

Як мяркуецца, штогод у дзіцячым тэхнапарку будзе вучыцца каля дзвюх тысяч найбольш адораных школьнікаў. Галоўныя кірункі – робататэхніка, 3D-мадэляванне, інтэрнэт-праекты, інфармацыйныя тэхналогіі – усяго каля дзесяці.

Праграмы будуць рэалізоўвацца як у вочнай, так і ў дыстанцыйнай форме. Калі казаць пра ўзрост, то пераважна ў тэхнапарку будуць праходзіць навучанне старшакласнікі  ( 9-11-я класы) у групах ад 7 да 10 чалавек. Змена будзе доўжыцца ад 21 да 24 дзён з наступнай самастойнай працай навучэнцаў і яе суправаджэннем выкладчыкамі тэхнапарка з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій.  У завочнай форме тэрмін навучання складае тры месяцы.

Тэхнапарк уключае тры аб'екты: вучэбна-лабараторны корпус, інтэрнат і школу. Усе яны размесцяцца ў Першамайскім раёне сталіцы, на тэрыторыі паміж 15-м корпусам БНТУ і жылым комплексам “Магістр”

Школа на 750 месцаў зможа абслугоўваць як дзяцей Першамайскага раёна, так і навучэнцаў тэхнапарку. Аб'ект ужо будуецца…

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: devicecom.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.