Вы тут

У Беларусі зафіксаваны 3728 выпадкаў заражэння каранавірусам, 36 чалавек памерлі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 15 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 3728 выпадкаў каранавіруса. За суткі прырост склаў 447 чалавек.


68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 36 чалавек з шэрагам хранічных хвароб.

 Праведзена больш за 76 тыс. тэстаў на COVID-19. Для правядзення тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі.


Падчас стрыму намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан праінфармавала, што цягам некалькіх апошніх дзён у Беларусі штодзённа рэгіструецца прыкладна аднолькавая колькасць выпадкаў — 340–360. "Мы прагназуем, што такая сітуацыя працягнецца каля двух-трох тыдняў. Мы прымаем усе меры, каб не дапусціць імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19" - заявіла Богдан.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.

 З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных. 

Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.

Прэв'ю: venicebyvenetians.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».