Выкарыстанне тэхналогіі Hetu кампаніі Huawei для дэманстрацыі пячор Дуньхуана дазваляе наведвальнікам убачыць якасны малюнак фрэсак у гротах Магаа з дапамогай мабільных тэлефонаў Huawei, перадае Сhina Daily.
Чжаа Шэнлян, дырэктар Акадэміі Дуньхуана, заявіў, што работа з Huawei вядзецца з сакавіка 2019 года. Па словах Чжаа, час, праведзены наведвальнікамі ў пячорах, такім чынам можа быць скарочаны, што забяспечвае лепшую абарону рэліквій ад неспрыяльнага знешняга ўздзеяння. Акрамя таго, павялічваецца аб'ём інфармацыі, даступнай для наведвальнікаў, можа быць дасягнуты лепшы баланс паміж абаронай твораў мастацтва і адкрытым доступам, таксама могуць быць вывучаныя новыя спосабы папулярызацыі мастацтва Дуньхуана.
З пачатку 1990-х гадоў Акадэмія Дуньхуана выкарыстоўвае лічбавыя тэхналогіі для захавання дадзеных. Праз амаль 30 гадоў назапасілася велізарная колькасць інфармацыі для глабальнага абмену. Гэта адыграла важную ролю ў абароне і даследаванні гротаў. На гэты раз платформа Huawei Hetu аб'яднала вынікі даследавання Дуньхуана і фрэскі Digital Dunhuang з 3D-мадэлямі гротаў.
Прэв'ю: chinadaily.com.cn
Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.
«Залатая падаплёка крылаў... »
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.