Міністэрства абароны Беларусі выдзеліла медыцынскае абсталяванне для тых устаноў аховы здароўя, дзе атрымліваюць дапамогу хворыя з каранавірусам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ваеннага ведамства.
Такім чынам, у бальніцы паступілі дадатковыя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і спецыяльныя кіслародна-інгаляцыйныя станцыі. Яны асабліва каштоўныя тым, што кожная з іх дазваляе падтрымліваць пры дапамозе кіслароду адначасова да 20 пацыентаў.
Але як з эпідэміялагічнай абстаноўкай у саміх Узброеных Сілах?
— Пэўныя захады прыняты. Часова абмежаваны звальненні і наведванні ваеннаслужачых, — расказалі ў Міністэрстве абароны. — Гэта закранула і мерапрыемствы, звязаныя з перамяшчэннем воінскіх падраздзяленняў. На кантрольна-прапускных пунктах воінскіх часцей пачалі работу медыцынскія пасты. Усе вайскоўцы кантрактнай службы і грамадзянскі персанал штодня перад уваходам на тэрыторыю часці праходзяць агляд. Пры неабходнасці ім вымяраюць тэмпературу.
І канешне ж, пад асаблівай увагай — удзельнікі маючага адбыцца парада.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Прэв'ю: ont.by
...Гэты вясковец быў вельмі шчыры працаўнік, да таго ж ніколі не квапіўся на чужое, нават на калгаснае
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.