Вы тут

Як пад Мінскам трэніруецца механізаваная калона


Гэтымі днямі на спецыяльнай пляцоўцы ў раёне аэрадрома Ліпкі пад Мінскам трэніруецца механізаваная калона, якая будзе ўдзельнічаць у ваенным парадзе да 75-годдзя Перамогі. Разлікі і экіпажы тэхнікі ў гэтыя дні адпрацоўваюць зладжанасць дзеянняў.


— Плануецца, што ў складзе механізаванай калоны пройдуць 18 парадных разлікаў на чале з легендарным танкам Т-34, — паведамілі ў Міністэрстве абароны. — Усяго будзе задзейнічана 185 адзінак тэхнікі. Калона расцягнецца на два кіламетры і будзе ісці на працягу 10 хвілін з хуткасцю 14 кіламетраў у гадзіну. Сёлетні парад — асаблівы. Ад Узброеных Сіл у ім будуць удзельнічаць толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі. Унутраныя войскі МУС адправяць парадны разлік лёгкабраніраваных аўтамабіляў «Ліс». 27 найноўшых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі складуць парадны разлік ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

У складзе механізаванай калоны пройдуць магутныя браніраваныя машыны, зенітныя ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і сістэмы залпавага агню. Гэта танкі Т-72Б3, бронетранспарцёры БТР-80 і БТР-70МБ1, сістэмы рэактыўнага залпавага агню «БелГрад» і «Паланэз», зенітны ракетны комплекс «Тор-М2», аўтамабілі «Волат» і «Цмок», браніраваныя транспартныя сродкі «Кайман», а таксама новыя сродкі і комплексы войскаў сувязі Узброеных Сіл, вырабленыя на айчынных прадпрыемствах.

Як зазначыў намеснік камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Уладзімір Кулажын, у складзе разлікаў — толькі лепшыя, найбольш падрыхтаваныя салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры. Іх адбіралі на конкурснай аснове. Падчас падрыхтоўкі ў Ліпках увага акцэнтуецца на тым, каб захоўваліся дыстанцыя, хуткасць руху і зладжанасць калоны. За тыдзень кожны кіроўца праязджае прыкладна 60 кіламетраў — рэпетыцыйныя заезды адбываюцца за гэты час тройчы, у кожны з такіх дзён яны доўжацца 5 гадзін.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».