Вы тут

Беларусь дадаткова будзе атрымліваць каля 78 мільёнаў рублёў у бюджэт штогод


Адпаведны законапраект разгледжаны сёння на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


«Асноўная мэта Еўразійскага эканамічнага саюза — стварэнне ўмоў для стабільнага развіцця эканомік дзяржаў-членаў у інтарэсах павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Змяненні, якія ўносяцца ў Пратакол, дазволяць Беларусі штогод дадаткова залічваць у бюджэт каля 78 мільёнаў рублёў», — паведаміла журналістам член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Святлана Барташ.

Дэпутат растлумачыла, што каэфіцыент нарматыву размеркавання ўвазных мытных пошлін упершыню з 2010 года скарэктаваны на 0,3 працэнта да 4,86 працэнта (0,2 працэнта ўступіла Расія, 0,1 — Казахстан).

Таксама сёлета быў разгледжаны праект Пастановы Палаты прадстаўнікоў «Аб Заяве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі».

Як паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч, лейматыў Заявы — Вялікая Перамога свяшчэнная, не падлягае забыццю і перагляду.

«Вялікая Перамога мусіць заставацца ў свядомасці цяперашняга і будучых пакаленняў беларусаў, народаў свету як самы важны маральны арыенцір. Заява падрыхтавана таму, што мы можам быць безудзельныя да спроб перапісаць гісторыю, укінуць у медыйную прастору іншыя ацэнкі. Мы нашчадкі Вялікай Перамогі, і мы прыналежныя да яе праз лёсы бацькоў, дзядоў, і сёння наша чарга несці эстафету памяці», — адзначыла Лілія Ананіч.

Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Аляксандр Ляўчук нагадаў, што часам беларуская прадукцыя пры экспарце выклікала нараканні. У праекце змяненняў Закона аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання (ён разглядаўся ў першым чытанні) прадугледжаны меры, якія дазволяць адстаяць інтарэсы айчынных вытворцаў, даказаць, што беларускія тавары цалкам бяспечныя і адпавядаюць сусветным стандартам якасці.

«Гэта дазволіць канкурыраваць на знешніх рынках. На дадзены момант празрыстаcць вядзення жывёлагадоўлі вельмі ўплывае на збыт нашай прадукцыі, і калі будзе ўсё гэта адкрыта, дакладна рэгістравацца і прасочвацца, усе нашы прадукты — якасныя і біябяспечныя — выйдуць не толькі на Мытны саюз, Еўразійскі эканамічны саюз, але і на Еўрапейскі саюз», — падкрэсліў Аляксандр Ляўчук.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: 5.ua

 

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.