Вы тут

Тры «кiты», на якiх грунтуецца работа аглядных камiсiй пры сельвыканкамах


Абавязак цi права — пускаць у дом прадстаўнiкоў спецыялiзаванай абслугоўваючай арганiзацыi для праверкi газавай плiты, калонкi або катла? Такiм пытаннем часта задаюцца спажыўцы. Маўляў, абсталяванне набыта лiтаральна гады два таму. Працуе яно спраўна, як гадзiннiк.


Але спецыялiсты папярэджваюць, што газавыя прыборы i прыстасаваннi, якiя не прайшлi тэхнiчнае абслугоўванне, уяўляюць сабой патэнцыйную небяспеку для людзей i iх маёмасцi. Могуць здарыцца выбух, пажар.

Вялiкая роля ў прафiлактыцы трагедый у жыллёвым фондзе, як iндывiдуальным, так i шматкватэрным, належыць аглядным камiсiям сельскiх Саветаў. У Мiнскай вобласцi яны працуюць пры кожным сельвыканкаме. А клопатаў у камiсiй хапае. Не выключэнне i Бараўлянскi сельскi Савет дэпутатаў. Толькi вёска Бараўляны i аграгарадок Лясны, якiя практычна злiлiся ў адно цэлае, уяўляюць сабой невялiкi горад, дзе жыве каля 60 тысяч чалавек.

— У полi зроку членаў камiсii ў першую чаргу домаўладаннi грамадзян, якiя ўваходзяць у групы рызыкi: шматдзетныя сем'i; сем'i, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, злоўжываюць спiртным; iнвалiды першай i другой нерабочых груп; адзiнокiя i адзiнока пражываючыя, — расказвае старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Жанна Варабей. — У камiсiю ўваходзяць прадстаўнiкi раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях, супрацоўнiкi мiлiцыi, пажарнага нагляду, службаў сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыi, дэпутаты.

Члены агляднай камiсii рэгулярна наведваюць жылыя дамы, працуюць, так бы мовiць, на апярэджанне пажаранебяспечнай сiтуацыi. Яны правяраюць спраўнасць пячнога ацяплення, электраправодкi, аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў (АПА), а таксама газавага абсталявання. Могуць пацiкавiцца i тым, цi ёсць дамова на яго тэхнiчнае абслугоўванне, цi своечасова яно праводзiцца, папрасiць адпаведныя дакументы.

Вядома, той жа настаўнiк або медык здольны агледзець бытавыя газавыя прыборы чыста вiзуальна. А вось больш дэталёва праверыць работу газавых калонак, плiт, катлоў — справа вузкiх спецыялiстаў: газавiкоў, пажарнiкаў, ратавальнiкаў.

— Па вынiках праверкi, калi ёсць парушэннi, складаецца ўлiковая форма, накiроўваецца лiст у адпаведныя арганiзацыi. Напрыклад, у дачыненнi да шматдзетных — у раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны, у дачыненнi да адзiнока пражываючых — iх дзецям, каб дапамаглi мацi або бацьку замянiць няспраўныя прыборы, — кажа Жанна Варабей.

Усе звароты, праблемныя пытаннi — на кантролi старшынi сельвыканкама, праз пэўны час яна правярае, цi выкананы прадпiсаннi па лiквiдацыi непаладак. Асноўная функцыя аглядных камiсiй, паўторымся, — стварыць бяспечныя ўмовы пражывання для людзей.

Варта сказаць, што ў аглядных камiсiй Мiнскай вобласцi ёсць i няштатныя памочнiкi. Гэта дэпутаты, старасты вёсак. Яны знаходзяцца блiжэй да людзей, сустракаюцца з землякамi кожны дзень, ведаюць пра iх клопаты. Па сiгналах гэтых памочнiкаў члены камiсiй выязджаюць на месцы, стараюцца паспрыяць вырашэнню праблемы. У сваёй дзейнасцi камiсii выкарыстоўваюць шмат метадаў уздзеяння на тых, хто парушае правiлы бяспекi пражывання.

Карацей, задача — папярэдзiць, выявiць, выправiць.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Папярэдзiць, выявiць, выправiць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».