Вы тут

З якімі праблемамі звяртаюцца людзі да старшыні Савета Рэспублікі?


Званiлi адусюль. Як аказалася, многiя раней звярталiся са сваiмi праблемамi ў мясцовыя органы ўлады, але беспаспяхова. Таму тэлефанавалi ў Савет Рэспублiкi па дапамогу як у апошнюю iнстанцыю. Некаторыя пытаннi вырашалiся адразу, адным тэлефонным званком. Так, напрыклад, удалося дапамагчы жыхарцы Наваполацка навесцi парадак у яе доме з затопленым склепам. Наталля Качанава звязалася са старшынёй гарвыканкама i параiла тэрмiнова заняцца праблемай. Падтрымку атрымала i шматдзетная мацi з Мiнска: яе дачцэ абавязкова паспрыяюць у лячэннi. Галоўны ўрач бальнiцы паабяцаў гэта спiкеру верхняй палаты парламента. Пастараюцца дапамагчы i жыхарцы Гомеля ў лячэннi сына, якi пакутуе ад рэдкага захворвання — спiнальнай мышачнай атрафii.


Фота БЕЛТА

Звярталiся людзi i з iншымi жыццёвымi пытаннямi. Праблемы, што ўзнiкаюць у час i пасля капiтальнага рамонту, — тэма, здаецца, пакуль неўмiручая. Напрыклад, у Ашмянах у доме, узведзеным больш за 60 гадоў таму, рамонт зрабiлi абы-як: сцены трохi пафарбавалi, але дах цячэ, падмурак не аднавiлi. Жыхары Шклова прасiлi прадоўжыць аўтобусны маршрут па вулiцах Партызанская i Механiзатараў. А вучанiца мiнскага каледжа расказала сумную гiсторыю: загадзя быў заключаны дагавор з iндывiдуальным прадпрымальнiкам аб правядзеннi выпускнога вечара, заплацiлi задатак. Але з-за каранавiруса вырашылi выпускны не праводзiць, папрасiлi бiзнесмена вярнуць грошы. Той згодны толькi на перанос даты вечара. I што цяпер рабiць моладзi?

Былi i канкрэтныя прапановы i iнiцыятывы. З думкай пра маладых патэлефанавала жыхарка Смалявiч. На яе погляд, варта арганiзаваць у мясцовым клубе дадатковыя гурткi для моладзi. I калi пайшла такая размова, то яна папрасiла пасадзейнiчаць i ў адкрыццi новай аптэкi. А вось мiнскi суразмоўца быў незадаволены вялiкай колькасцю рэкламных ролiкаў на тэлеканалах i выказаў iдэю iх iстотна аптымiзаваць.

Як адзначылi ў прэс-службе Савета Рэспублiкi, людзi таксама выказвалi словы падзякi кiраўнiку дзяржавы за меры па барацьбе з каранавiрусам. Падзякавалi i асабiста Наталлi Качанавай за поўную i аб'ектыўную iнфармацыю, якую яна агучыла па вынiках перагавораў у Савеце Рэспублiкi з мiсiяй Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя.

Пасля прамой тэлефоннай лiнii старшыня Савета Рэспублiкi падвяла вынiкi размовы з людзьмi. Яна звярнула ўвагу на тое, што большасць зваротаў датычылася кампетэнцыi мясцовых органаў улады. Былi вельмi простыя пытаннi, напрыклад, па жыллёва-камунальнай гаспадарцы або рабоце землеўпарадкавальных службаў.

— Нельга прымушаць людзей чакаць месяц, а то i два, вымушаць зноў звяртацца ў iншыя iнстанцыi, таму што iх пытанне не вырашаецца. Гэта асаблiва няправiльна на фоне эфектыўнага заканадаўства аб зваротах грамадзян, — сказала старшыня Савета Рэспублiкi.

Па яе словах, трэба ўважлiва ставiцца да зваротаў, якiя паступаюць. Iх Савет Рэспублiкi трымае на кантролi i будзе далей рабiць усё магчымае, каб дапамагчы людзям.

Дарэчы, сёння прамую тэлефонную лiнiю праводзiць намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi Анатоль Iсачанка.

Леанiд Тугарын

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».