Вы тут

Прайшла чарговая сесiя Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў


Было разгледжана чатырнаццаць пытанняў. Яны датычылiся размеркавання нерухомай маёмасцi i грашовых сродкаў, унясення змяненняў у iнвестыцыйную праграму, удакладненняў у бюджэт вобласцi i iншага.


З прапановай уключыць у мяжу Слуцка зямельныя ўчасткi агульнай плошчай 96 гектараў выступiў начальнiк галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Мiнаблвыканкама Уладзiмiр Гумараў. На яго погляд, гэтая мера будзе спрыяць удасканаленню адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання горада. Старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнаблвыканкама Тамара Красоўская расказала аб сацыяльнай падтрымцы iнвалiдаў па зроку. Сёння на Мiншчыне такіх 5800. У межах iнiцыятывы грамадзяне змогуць прайсцi рэабiлiтацыю. Магчыма, гэта дапаможа ў будучым некаторым з iх асвоiць i атрымаць новую прафесiю. Дзякуючы змяненням у iнвестыцыйнай праграме з мэтай падтрымкi адзiнока пражываючых сёлета будзе ўведзены ў дзеянне сацыяльны аб'ект «Тэатральны».

Мiж iншым, галоўным складнiкам дэпутацкай работы па-ранейшаму застаецца зваротная сувязь з людзьмi. Менавiта агульнымi намаганнямi населеныя пункты Мiншчыны прыгажэюць з кожным днём. Як адзначыла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубiцкая, асноўная задача заключаецца ў забеспячэннi разумнага балансу iнтарэсаў грамадзян i агульнадзяржаўных мэт.

— Канешне, мы будзем прыслухоўвацца да пажаданняў жыхароў рэгiёна. Гэта паўсядзённая i карпатлiвая работа. Неабходна больш увагi звяртаць на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, сацыяльнай iнфраструктуры, у тым лiку дзiцячых садкоў i школ, на капiтальны рамонт жылога фонду. Напярэдаднi велiкодных свят неабходна прывесцi ў парадак нашы гарады i пасёлкi, — падкрэслiла Наталля Якубiцкая.

Пытаннi навядзення парадку на зямлi будуць таксама абмеркаваны ў рэжыме вiдэасувязi са старшынямi раённых Саветаў дэпутатаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: mediasat.info

Загаловак у газеце: Каб забяспечыць баланс iнтарэсаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?