Вы тут

Наталля Качанава азнаёмiлася з вытворчасцю сродкаў iндывiдуальнай абароны


Старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава па даручэннi кiраўнiка дзяржавы азнаёмiлася з вытворчасцю сродкаў iндывiдуальнай абароны на прадпрыемствах Мiнска.


Днямi, як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублiкi, Наталля Качанава наведала швейнае прадпрыемства ТАА «Група кампанiй Стэцкевiч». Яно спецыялiзуецца на выпуску форменнага i спецыяльнага адзення. У сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй тут перапрафiлявалi вытворчасць на выпуск найбольш запатрабаваных сёння сродкаў iндывiдуальнай абароны — шматразовых санiтарна-гiгiенiчных масак i ахоўных камбiнезонаў. Гэтыя вырабы пастаўляюцца ў аптэчныя сеткi, РУП «Белфармацыя», а таксама на прадпрыемствы Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый, РУП «Белпошта» i ў iншыя арганiзацыi.

Старшыню Савета Рэспублiкi праiнфармавалi аб умовах работы вытворчасцi i адгрузкi прадукцыi. Была абмеркавана магчымасць далейшага нарошчвання аб'ёмаў выпуску медыцынскiх масак. Наталля Качанава пагутарыла з работнiкамi цэха, пацiкавiлася ўмовамi iх працы i заработнай платай, адказала на пытаннi.

У той жа дзень яна наведала УП «Унiксфарм», дзе ўдалося павялiчыць аб'ёмы вытворчасцi медыцынскiх аднаразовых масак. Супрацоўнiкi прадпрыемства расказалi аб пастаўках гэтай прадукцыi на ўнутраны рынак.

Як потым падкрэслiла спiкер верхняй палаты парламента, у няпростай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi сталiчныя прадпрыемствы павiнны мабiлiзаваць iснуючыя рэсурсы, для таго каб забяспечыць патрэбы арганiзацый i насельнiцтва ў сродках iндывiдуальнай абароны ў поўным аб'ёме. Такую задачу паставiў кiраўнiк дзяржавы.

Леанiд ГАНЧАРУК

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.