Вы тут

У Віцебскім раёне ствараецца сістэма мабiльнай рэабiлiтацыйнай дапамогi


У састарэлых людзей на поўначы краiны, якiя падчас пандэмii найбольш рызыкуюць заразiцца, з'явiлася магчымасць лiшнi раз не турбаваць медыкаў. Наш карэспандэнт на свае вочы ўбачыў, як у Вiцебскiм раёне ўкараняецца новая iнiцыятыва стварэння мабiльнай рэабiлiтацыйнай дапамогi.


Да аграгарадка Кiраўская, дзе праводзiцца эксперымент, ад абласнога цэнтра зусiм недалёка. Тут жыве каля 1040 чалавек. Цiкава, што тутэйшыя жыхары — ужо не адно пакаленне — жартоўна называюць свой вельмi ўтульны гарадок Кубай.

Лiтаральна хвiлiн дзесяць ад кальцавой трамвая — i вы ўжо ў пасёлку з усiмi выгодамi. У мясцовым садку, пабудаваным яшчэ ў савецкiя часы, ёсць свой басейн. Ёсць у Кiраўскай i школа, праваслаўная царква, крамы, ФАП.

Аддзяленне сацыяльнай рэабiлiтацыi для грамадзян пажылога ўзросту i iнвалiдаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вiцебскага раёна адкрылася тут мiнулай восенню, калi святкавалi «Дажынкi». Загадчыца Алена Варашэнь з гонарам падкрэслiвае, што менавiта ў iх установе з'явiўся першы ў раёне сенсорны пакой для пажылых. Сярод iншага тут ёсць i труба для вiзуальнай стымуляцыi зроку. Глядзець на вiдовiшча, калi яна працуе, можна доўга: i нервы супакойвае, i прыгожа, i зрок паляпшаецца натуральна... А яшчэ можна прыняць «сухi душ», навучыцца займацца самамасажам i не толькi.

Цяпер прадстаўнiкi ведамства сацыяльнай дапамогi засвойваюць новую практыку работы з састарэлымi.

— У няпростай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вiцебскага раёна i кафедра медыцынскай рэабiлiтацыi i фiзiчнай культуры Вiцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўнiверсiтэта пачалi рэалiзоўваць праект. Ён мае назву «Рука дапамогi», — тлумачыць Алена Варашэнь.

З першых дзён напружанай абстаноўкi тут арганiзавалi ў анлайн-рэжыме кансультацыi са спецыялiстамi ўнiверсiтэта: герыятрам, кардыёлагам, тэрапеўтам, баратэрапеўтам, неўролагам, рэабiлiтолагам. Былi вызначаны днi i час кансультацый для спецыялiстаў тэрытарыяльнага цэнтра i пажылых людзей. Таксама праводзiлiся заняткi-кансультацыi па фiзiчнай актыўнасцi з выкарыстаннем скайпу. Вяскоўцы маюць магчымасць задаць пытанне на любую цiкавую iм тэму аб стане свайго здароўя.

— Падчас аналiзу агучаных людзьмi пытанняў выявiлi праблему ў жыхаркi аграгарадка. У яе няма магчымасцi пракантраляваць узровень цукру ў крывi самастойна — у перыяд самаiзаляцыi, не наведваючы палiклiнiку. Адрэагавалi на сiтуацыю хутка. На працягу працоўнага дня быў набыты глюкометр, i паслуга аказана спецыялiстам дома з захаваннем усiх мер бяспекi. У далейшым плануецца аказваць дадзеную паслугу на пастаяннай аснове i дома ў грамадзян, — дадае спецыялiст па сацыяльнай рабоце Аляксандр Варашэнь.

«Рука дапамогi» ўдзельнiчае ў самым вялiкiм конкурсе сацыяльных праектаў у Беларусi — Social Weekend. Каардынатар праекта — цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вiцебскага раёна. Паводле слоў кiраўнiка ўстановы Кацярыны Лазоўскай, паслугi рэабiлiтацыi па месцы жыхарства ў пажылых грамадзян маюць вялiкае значэнне для паляпшэння якасцi аказання паслуг насельнiцтву. Праект ужо выйшаў у чвэрцьфiнал. Але, як запэўнiла Кацярына Лазоўская, нават калi не перамогуць, паслугi аказваць працягнуць.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.