Вы тут

У Беларусі зафіксаваны 4779 выпадкаў заражэння каранавірусам, 42 чалавекі памерлі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 17 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 4779 выпадкаў захворвання на COVID-19. За суткі прырост склаў 575 чалавек.


У дачыненні да 510 чалавек праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка. 

Памерлі 42 чалавекі з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 86 813 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі.

342 чалавекі выздаравелі і выпісаны.

Дадзеныя па рэгіёнах выглядаюць так:

  • Мінск - 2308 выпадкаў
  • Віцебская вобласць - 1282
  • Мінская вобласць - 588
  • Магілёўская вобласць - 217
  • Гомельская вобласць - 193
  • Брэсцкая вобласць - 112 выпадкаў
  • Гродзенская вобласць - 79 выпадкаў

Падчас стрыму намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан адзначыла, што міністэрства прымае усе меры, каб не дапусціць "імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19".

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.

З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных. 

Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.

Прэв'ю: venicebyvenetians.com

Выбар рэдакцыі

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.