Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні ва ўсім рэкамендуецца прытрымлівацца меры, і ўсё складзецца найлепшым для вас чынам. У аўторак лепш не рвацца на першы план — значна прасцей кантраляваць сітуацыю, застаючыся ў цені. У сераду добра завяршаць штосьці старое, магчыма, час расчысціць месца для новага ў сваім жыцці. Не зацягвайце з вырашэннем праблем, бо справы маюць звычку назапашвацца, а напружанасць нарастаць. Нядзелю лепш правесці дома, каб не прапусціць прыемныя весткі.

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для тых, хто не шукае лёгкіх шляхоў. Цяпер час для ўвасаблення новых ідэй і смелых планаў: калегі будуць добразычлівыя, а начальства на вашым баку і шчодрае на прэміяльныя. Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым, але і дзейнічаць без спеху. Ваш канёк — залатая сярэдзіна. Не выпусціце свой шанц крута змяніць жыццё і, магчыма, зрабіць кар'еру.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ўдача ўсміхнецца людзям крэатыўным: гэта час творчага ўздыму і выгадных прапаноў. Час складанасцяў застаўся ззаду. Можна радавацца і дзейнічаць, тым больш што вы поўныя рашучасці і энергія віруе. Пашырце свае гарызонты — можна ўзяцца за вывучэнне новай замежнай мовы або паспрабаваць маляваць. Магчыма, вы сустрэнеце сваё каханне. Але будзьце гатовыя да непрадказальных паваротаў лёсу.

РАК. Тыдзень парадуе прыемнымі падзеямі, якія падымуць настрой і напоўняць пазітывам. У пачатку тыдня вас могуць загрузіць звышурочнай работай, але затое ў дзень зарплаты зможаце дазволіць сабе ўсё што заўгодна, ну ці амаль усё. У аўторак і сераду не варта спяшацца з ініцыятывай: цяпер лепшая акуратнасць, чым залішні імпэт і авантурызм. У выхадныя зоркі прадказваюць пік творчай актыўнасці.

ЛЕЎ. Таварыскасць і абаянне дапамогуць наладзіць патрэбныя кантакты, завязаць дзелавыя сувязі і знайсці дадатковыя крыніцы даходу. Не ўсе вашы ідэі знойдуць падтрымку, але ў цэлым вас будзе чакаць поспех. У панядзелак беражыце добрыя адносіны са старымі сябрамі. У сераду не варта гнацца за міражом, здаровая доля прагматызму не перашкодзіць, але толькі без занудства. У выхадныя можна патраціць прымальную суму на забавы — у жыцці заўсёды знойдзецца месца святу.

ДЗЕВА. Тыдзень абяцае быць на рэдкасць плённы і спакойны. У панядзелак не прымайце неабдуманых рашэнняў: асцярожнасць, нават празмерная, цяпер не пашкодзіць. Чацвер — спрыяльны дзень для судакранання з чымсьці новым. У нядзелю пажадана абмежаваць любыя кантакты: вы не зусім адэкватна ўспрымеце тое, што адбываецца, а гэта можа прывесці да мітусні і хаосу. Не прымайце ўсё блізка да сэрца — важнейшая душэўная раўнавага, чым дысбаланс незадаволенасці: потым ва ўсім разберацеся.

ШАЛІ. Магчымыя невялікія паўзы ў рабоце. Але ўсё ж не вельмі захапляйцеся, інакш будзе складана зноў увайсці ў ранейшы рытм і прачынацца па будзільніку. У аўторак і сераду пажадана не прызначаць ніякіх сустрэч і не пачынаць нічога новага — лепш удзяліць час сябрам. Пятніца — удалы дзень для паездак. У выхадныя займіцеся спортам: час скінуць лішнюю вагу пасля зімовай «спячкі».

СКАРПІЁН. Тыдзень будзе багаты на падзеі, і вам давядзецца апынуцца ў эпіцэнтры таго, што адбываецца. Сачыце за навінамі, каб не ўпусціць штосьці важнае для вашай работы. Магчымыя выгадныя дзелавыя прапановы: часу на іх увасабленне спатрэбіцца нямала, але затое можна будзе пакрыць усе даўгі. У сераду імаверная шматабяцальная размова з начальствам: ваш план цалкам дарэчны і нават перспектыўны. Вас чакае поспех у справах і ў каханні.

СТРАЛЕЦ. Самы час падумаць пра найбліжэйшую будучыню: разумнае планаванне дапаможа ўбачыць і падцягнуць слабыя месцы. Удалы час для работ па доме — чысціня ў думках пачынаецца з чысціні вокнаў. Час асвяжыць погляд на жыццё. У вас з'явіцца магчымасць праявіць свае дзелавыя якасці: начальству сімпатычныя вашы ноу-хау. Будзьце асцярожныя ў словах у суботу, не забывайце, што балбатун — знаходка для шпіёна і вынас мозга для блізкіх. У нядзелю паспрабуйце вызваліць дзень ад клопатаў і ні пра што не турбавацца.

КАЗЯРОГ. З панядзелка да серады ёсць шанц справіцца з многімі назапашанымі праблемамі. Другая палова тыдня, наадварот, будзе не вельмі ўдалая. Вам не хапае пачуцця локця і сяброўскага ўдзелу, але ўсё ж сітуацыя не крытычная, трывожыцца рана. Не адступайцеся ад намечаных планаў, і тады зможаце дамагчыся жаданага. Хоць лёгка не будзе. На чацвер не варта планаваць нічога сур'ёзнага — усё роўна не атрымаецца. У выхадныя выбірайцеся за горад, у краму, куды заўгодна, абы не сядзець у чатырох сценах.

ВАДАЛІЎ. Залішняя ўражлівасць і раздражняльнасць могуць стаць прычынай непрыемных сітуацый. Вы, вядома, незвычайна таленавітыя і выдатна ўмееце пагаварыць, але не варта выпрабоўваць цярпенне начальства: канфлікты вам без патрэбы. Пажадана знайсці кампрамісны варыянт, графік, які задаволіць абодва бакі. Планы, якія вы будавалі на гэты тыдзень, могуць пацярпець змены пад націскам абставін. Дзелавую паездку ў пачатку тыдня лепш адкласці: праз некалькі дзён усё вырашыцца само сабой. Удзяліце ўвагу дзецям — яны толькі здаюцца дарослымі, але па-ранейшаму востра маюць патрэбу ў вас.

РЫБЫ. Для рэалізацыі мэт з далёка ідучымі наступствамі падыдуць панядзелак, аўторак і пятніца, бо ў сярэдзіне тыдня львіная доля ініцыятыў і пачынанняў можа загразнуць у бясконцых размовах і абмеркаваннях. У чацвер магчымыя перамены на асабістым фронце: даўняя праблема вырашыцца нечакана і проста. Галоўнае — ніякіх сумневаў. У нядзелю паспрабуйце не паддавацца на правакацыі і ні з кім не сварыцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».