Вы тут

Беларус з Віцебска дайшоў да фінала гульні "Слабое звяно", але прайграў


Беларус Яўген з Віцебска дайшоў да фінала інтэлектуальнай гульні "Слабое звяно", але там прайграў. Выпуск з яго удзелам выйшаў у эфіры тэлеканала "Мір" сёння.


Скрыншот: Мир 24 / Youtube.com

Яўгену 28 гадоў, ён з Віцебска. Працуе журналістам у выданні "Віцьбічы", таксама займаецца вядзеннем вяселляў і іншых урачыстасцяў. На пытанне, чаму ён вырашыў прыняць удзел у праграме, беларус адказаў, што атрымаў знак лёсу, калі ў верасні 2019 года яму давялося ляцець у Вену ў адным самалёце з Марыяй Кісялёвай.

Большую частку гульні па выніках раўндаў ён быў самым моцным звяном, правільна адказваў на шматлікія пытанні вядучай Марыі Кісялёвай. Гэта дапамагло яму пазбегнуць вылету.

Перад фіналам на кон былі пастаўленыя 44 тысячы расійскіх рублёў. У заключным супрацьстаянні Яўгену не ўдалося адказаць ні на адно пытанне, яго візаві адказаў двойчы і стаў уладальнікам грашовага прыза.

— Гэта было клёва, гэты быў выдатны эксперымент. Ёсць над чым працаваць, мы ўсё зробім. Гадоў праз чатырнаццаць таксама дойдзем да фіналу і сарвём галоўны куш, — пракаментаваў свой удзел у гульні віцяблянін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».