Вы тут

Бульба ў прамым эфіры


 На фоне эпідэміі COVID-19 усё больш і больш кітайцаў купляюць тавары праз прамыя трансляцыі на розных платформах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Шопінг анлайн не толькі абараняе людзей ад рызыкі заражэння каранавірусам новага тыпу, але і дае зніжкі.  З-за эпідэміі традыцыйныя каналы продажаў сельскагаспадарчых прадуктаў не прыносяць ранейшага прыбытку, і для таго, каб павялічыць аб'ём продажаў мясцовых прадуктаў, кіраўнікі мясцовых урадаў Кітая самі прадаюць cельгаспрадукцыю праз прамыя трансляцыі, зараз нават акадэмікі прынялі ўдзел у гэтай справе.

Напрыклад, акадэмік Кітайскай акадэміі інжынерных навук Дэн Сюсінь у прамой трансляцыі, арганізаванай мясцовым урадам, рэкамендаваў карыстальнікам інтэрнэту апельсіны з павета Цзыгуй правінцыі Хубэй.  Ён расказаў усё аб гэтым сорце апельсінаў: як яго вырошчваюць, аб яго смакавых асаблівасцях і харчовай каштоўнасці.  У выніку, ён прадаў 30 тысяч кілаграмаў   апельсінаў за час прамога эфіру.

Былы дырэктар Юньнаньского аграрнага універсітэта, акадэмік Чжу Ююн, дапамог вёсцы Ланьцан-лахускага аўтаномнага павета правінцыі Юньнань прадаць бульбу ў прамым эфіры.  Ён нават паказаў гародніну і падрыхтаваў з яе смачныя стравы. За адну гадзіну прамой трансляцыі ён прыцягнуў увагу 540 тысяч гледачоў інтэрнэту і прадаў 25 тон картофеля.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны