Вы тут

На рэсэпшане запатрабуюць тэст


Усе грамадзяне, якія прыбываюць у Пекін і спыняюцца ў гатэлях, павінны прад'явіць сертыфікат аб здадзеным тэсце на нуклеінавыя кіслаты каранавіруса. Пра гэта паведамілі сталічныя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як адзначыў прадстаўнік гарадскога ўпраўлення Пекіна па культуры і турызме Чжоў Вэймінь, грамадзяне, якія ўязджаюць у сталіцу і якім патрабуецца спыніцца ў гатэлях, павінны мець пры сабе сертыфікат, які пацвярджае адмоўны вынік тэсту на нуклеінавыя кіслаты каранавіруса, здадзенага не раней сямі дзен таму, а таксама спецыяльны код, які пацвярджае адсутнасць COVID-19.

Гатэлі, са свайго боку, таксама павінны строга прытрымлівацца правілаў прафілактыкі і кантролю над эпідэміяй, праводзіць праверку сертыфікатаў, якія прад'яўляюцца гасцямі, кантраляваць інфармацыю, якую падаюць яны аб сабе пры засяленні, вымяраць тэмпературу гасцям раніцай і ўвечары і надаваць вялікую ўвагу іх стану здароўя.

Па словах Чжоў Вэйміня, такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што Пекін цяпер робіць усё магчымае для прадухілення другой хвалі распаўсюджвання COVID-19 як паміж грамадзянамі самога Кітая, так і з-за магчымай рызыкі завозу захворвання з-за мяжы.

Прэв'ю: svoiludi.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.