Вы тут

Захворванне на COVID-19 павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні


Захворванне на COVID-19 павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні, заявіла намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.


«На працягу 2-3 тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсе. Але хацела б адзначыць, што сітуацыя кіраваная. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні», — адзначыла Наталля Жукава.

Міністэрства аховы здароўя адсочвае захворванне на рэспіраторныя інфекцыі, таму можа зрабіць такую ​​выснову, адзначыла яна: «Зніжэнне захворвання на рэспіраторныя інфекцыі па ўсіх рэгіёнах Беларусі дае нам падставы меркаваць, што і захворванне каранавіруснай інфекцыяй праз некалькі тыдняў стабілізуецца ці пачне зніжацца».

Таксама Наталля Жукава распавяла,што праводзіцца вялікая праца па лакалізацыі ачагоў COVID-19: кожны выпадак каранавіруснай інфекцыі разглядаецца як ачаг, і ў абавязковым парадку вядзецца пошук кантактаў. «Такім чынам, мы перарываем ланцужок распаўсюджвання віруса. Гэта абавязковая ўмова для стрымлівання эпідпрацэсу», — сказала яна.

Наталля Жукава патлумачыла, што значыць колькасць тых, хто праходзіць лячэнне, і тых, у каго станоўчы тэст на каранавірус: «Гэтыя лічбы не могуць ніяк супадаць. Па дадзеных СААЗ, ёсць пэўны працэнт людзей, якія маюць станоўчы вынік тэставання на каранавірус, але не маюць прыкмет захворвання, яны толькі носьбіты каранавіруса.

«Але каб не распаўсюджваць захворванне, яны знаходзяцца дома, ім выдаецца бальнічны. Больш за тое, досыць строга правяраецца выкананне рэжыму самаізаляцыі» — удакладніла ўрач.

Намеснік міністра нагадала, што пры першых сімптомах COVID-19 трэба абавязкова звяртацца да ўрача, але не прыходзіць у паліклініку, а паведамляць пра свой стан па тэлефоне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».