Музей пахавальнага комплексу Цынь Шыхуандзі ў правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая зноў карыстаецца вялікім попытам у турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Да прыкладу, на працягу трох выходных дзён з нагоды свята Цынмін комплекс прыняў больш за 12 тысяч наведвальнікаў. Яны прыехалі ў гэты музей у Сіань, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі, каб пазнаёміцца з тэракотавымі статуямі воінаў і баявых коней ў грабніцы першага ў Паднябеснай імператара.
Музей зноў адкрыўся для турыстаў з 25 сакавіка. Для абмежавання колькасці гасцей у ім запусцілі сістэму браніравання праз імёны па дакументах. У тым выпадку, калі колькасць наведвальнікаў перавысіць 8 тысяч чалавек у дзень, музей будзе зачынены. Для ўваходу наведвальнікам неабходна прасканаваць штрых-коды, надзець маску і праверыць тэмпературу свайго цела.
Армія тэракотавых статуй воінаў і коней была адкрыта ў 1974 годзе, гэта адна з самых вядомых у краіне славутасцяў. Яна штогод прыцягвае сотні тысяч наведвальнікаў. Армія збудаваная на загаду Цынь Шыхуандзі, кіраўніка царства Цынь, які аб’яднаў заваяваныя землі ў адзіную імперыю Цынь (221 — 207 гг. да н.э.).
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.