Вы тут

Падрыхтаваны даведнік, прысвечаны гісторыі Жыровіцкага манастыра


«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» падрыхтавала да выдання энцыклапедычны даведнік, прысвечаны гісторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра, абразу Жыровіцкай Маці Божай, а таксама паселішчу Жыровіцы Слонімскага раёна.


Праект, які ўклаў кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі А. В. Слесараў, прысвечаны 550-годдзю з'яўлення ўнікальнай нацыянальнай, праваслаўнай святыні — абраза Жыровіцкай Маці Божай. Гэтая рэліквія прызнана і праваслаўнай, і каталіцкай канфесіямі цудатворнай хрысціянскай святыняй.

Фота з адкрытых крыніц.

У энцыклапедычнае выданне, якое выйдзе накладам 1000 экзэмпляраў, уваходзіць болей за 200 энцыклапедычных артыкулаў. Сярод аўтараў даведніка — намеснік Жыровіцкага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі М. П. Апалька (архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый), першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі Ю. М. Сакалоў (іераманах Афанасій), свяшчэннік, прафесар Мінскай духоўнай семінарыі Г. Э. Шчаглоў, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Г. А. Лаўрэцкі, протадыякан, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскай духоўнай семінарыі П. У. Бубнаў.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».