Вы тут

Раім паглядзець


Выстава Аляксандра Родчанкі, Паказы спектакляў TheatreHD, Фільмы «Дау» анлайн і іншае — афіша «Звязды».


Выстава Аляксандра Родчанкі. З калекцыі Still Art Foundation

Дзеlumiere.ru

Калі: па 14 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

Аляксандр Родчанка — галоўны фатограф авангарду.

Выставы яго работ у сталіцы праходзяць рэгулярна, але экспазіцыя ў Цэнтры фатаграфіі імя братоў Люм'ер - унікальная. Гэта фатаграфіі розных гадоў, пачынаючы з першых фатаграфічных досведаў 1920-х да канца 1930-х гадоў, - усё з калекцыі фонду Still Art, створанага Аленай і Міхаілам Карысалавымі. Разыначка выставы - партрэты сяброў Родчанкі: мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў і кінарэжысёраў, сярод якіх Ліля Брык, Уладзімір Маякоўскі і Варвара Сцяпанава. Наведвальнікі таксама ўбачаць легендарныя архітэктурныя здымкі Родчанкі: «Балконы», «Пажарная лесвіца» і іншыя.


Паказы спектакляў TheatreHD

Дзеtheatrehd.ru

Калі: па 28 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

Тэатр - у вас дома!

Анлайн-паказы спектакляў Метрапалітэн оперы, Вялікага Тэатра Расіі, лонданскага Каралеўскага Нацыянальнага тэатра і Шэкспіраўскага тэатра «Глобус».

Расклад


Фільмы «Дау» анлайн

Дзеdau.movie

Калі: у любы час

Колькі каштуе: 3 долары

Дзве часткі легендарнага шматсерыйнага фільма «Дау» сталі даступныя да прагляду на сайце праекта. Гэта карціны «Дау. Наташа» і шасцігадзінная «Дау. Дэгенерацыя», што ўдзельнічалі ў сёлетнім Берлінскім кінафестывалі, прычым «Наташа» — у асноўнай конкурснай праграме.

«Дау» — праект рэжысёра Ільі Хржаноўскага з ужо больш як дзесяцігадовай гісторыяй. Дзеля яго аўтары стварылі ў Харкаве Інстытут, які згодна з сюжэтам існуе трыццаць савецкіх гадоў, і запрасілі жадаючых у ім пажыць. У эксперыменце за ўвесь час яго правядзення паўдзельнічала прыкладна чатырыста герояў і дзесяць тысяч статыстаў — яны не мелі сцэнарыяў, а толькі схематычныя гісторыі, у рамках якіх існавалі і дзейнічалі.

Рэцэнзію «Звязды» на фільм «Дау. Наташа» можна пачытаць тут.


«Залатое кальцо» Дзвіна»

Дзеzolotoe.by

Калі: па 30 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

З'явілася магчымасць наведаць мерапрыемствы комплексу ў рэжыме анлайн:

На дадзены момант ужо даступны анлайн-прагляд майстар-класа і выстаў:

  1. Майстар-клас па вырабе лялькі-абярэга «На здароўе» (расказвае і паказвае кіраўнік гуртка ткацтва Біліходзэ Ната Сяргееўна);
  2. Выстава дзіцячай творчасці «Сакавіцкія каты».

Трэнінг «Майстэрства перапіскі. Афіцыйныя лісты, e-mail, чаты і месэнджары»

sunflowercreatives.com

Дзеkey-solutions-events.timepad.ru

Калі: з 29 красавіка па 20 мая

Колькі каштуеквіткі

Жыццё перамяшчаецца ў інтэрнэт. Працаваць, прадаваць, «разрульваць» пытанні з кліентамі даводзіцца аддалена, у пошце, чатах і месэнджарах. Як, не бачачы суразмоўцу, захоўваць з ім кантакт? Як кіраваць дыялогам і ўздзейнічаць на людзей? Адказы на гэтыя пытанні дае трэнінг «Майстэрства перапіскі».

Кожны модуль трэнінгу складаецца з паўтарагадзіннага інтэрактыўнага вэбінара і хатняга задання са зваротнай сувяззю ад трэнера. Калі вы не зможаце ўдзельнічаць у пэўным вэбінары, вы атрымаеце яго запіс і заданне.


Анлайн-выстава «Магія каменя»

Дзеzolotoe.by

Калі: па 30 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

У Культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» праходзіць выстава Ірыны Арбузавай «Магія каменя».

Карціны Ірыны Арбузавай — гэта сінтэтычны від мастацтва, у якім натуральны камень атрымлівае новае жыццё, бісер ператвараецца ў каляровую палітру мастака, а чорны аксаміт — у своеасаблівае палатно, на якім натуральны і штучны матэрыял выглядае выгадна.


Анлайн-марафон у падтрымку медыцынскiх работнiкаў #БеларусьБезCovid

Дзеmir24.tv,  YouTube-канале TheSpamashgigagig.tv

Калі: 24 красавіка, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

Другi па лiку музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскiх работнiкаў #БеларусьБезCovid правядзе 24 красавiка прадзюсарскi цэнтр "Спамаш". На працягу 10 гадзiн у сталiчнай студыi гуказапiсу будзе гучаць жывая музыка, а слухачам i гледачам канцэрта прапануюць паўдзельнiчаць у збору сродкаў на дабрачынны рахунак Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы.


Я буду чакаць сваю музыку

Дзеafisha.yandex.ru

Калі: 24 красавіка, 9:00

Колькі каштуе: бясплатна

Ва ўмовах нявызначанасці, масавага зрыву тураў, немагчымасці правядзення выступленняў, адсутнасці жывых зносін з прыхільнікамі, пераносу сотняў, тысяч мерапрыемстваў музыканты і арганізатары канцэртаў аб'ядноўваюць намаганні, каб выратаваць тое, што ім даражэй за ўсё.

У пятніцу 24 красавіка адбудзецца вялікі музычны анлайн-марафон у падтрымку канцэртнай сферы. У акцыі прымуць удзел як папулярныя, так і маладыя выканаўцы року, індзі, рэпу, поп-музыкі і іншых жанраў.

Кожны набыты і нездадзены білет - гэта дапамога велізарнай індустрыі, якая сёння вымушана выжываць. Гэта і ёсць галоўнае паведамленне марафону.

Удзел у акцыі ўжо пацвердзілі «Ногу Свело», «Нервы», Нейраманах Феафан, Uma2rman, "Аффинаж", Святлана Сурганава, "Ундервуд", Jane Air, Курара, "ПНЕВМОСЛОН", Лінда, LASCALA, Дана Сакалова, Вольга Кармухіна і Аляксей Бялоў, Андрэй Арлоўскі і праект «Жывыя паэты», Ілля Чорт (гурт «Пілот»), Аляксей Кортнеў (гурт «Няшчасны выпадак»), «Нигатив» і іншыя.


Анлайн-прэзентацыя першага альбома Сiропа

Дзеyoutube.comvk.com/siropminsk

Калі: 22 красавіка, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Аляксей «Сiроп» Загорын — былы саксафаніст гурта «Ляпіс Трубяцкой» і, мабыць, самы незвычайны рэпер на постсавецкай прасторы - выпусціў свой дэбютны альбом у сакавіку, але прэзентаваць яго канцэртам не паспеў з-за пандэміі каранавіруса. На шчасце, зараз з'явілася магчымасць паказаць спецыяльна падрыхтаванае шоу онлайн!

Разам з Сiропам на сцэну выйдуць бас-гітарыст Гена Лаўнік і бубнач Арцём Залескі ( Серебряная Свадьба», «Касіяпея» і мноства іншых праектаў). Таксама ў вялікім паўтарагадзінным шоу прымуць удзел саксафаніст Павел Аракелян, рэпэры Фаліянт МС і Krongul Пракляты.

/Афіша дапаўняецца/

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.