Вы тут

У банкаматах Беларусбанка можна будзе здымаць наяўныя без карткі


Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведамляе, што завершаны праект па ўкараненні сэрвісу "Cash by code", які забяспечвае магчымасць зняцця наяўных грашовых сродкаў па кодзе ў банкаматах Беларусбанка. Гэтыя аперацыі праводзяцца без выкарыстання банкаўскай карткі і без наведвання аддзялення банка, піша myfin.by.


"Зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах без карткі па кодзе фактычна з'яўляецца новым спосабам пераводу грашовых сродкаў унутры краіны", - сказана ў паведамленні БПЦ.

Кліенты банка змогуць здымаць наяўныя грошы, калі пад рукой няма карткі, а таксама даць магчымасць зняць грашовыя сродкі са свайго картачнага рахунку іншай асобе.

Замовіць паслугу магчыма кругласутачна, як у банкаматах банка, так і з дапамогай інтэрнэт-банкінгу. Для гэтага трымальніку банкаўскай карткі неабходна ўвесці суму і нумар мабільнага тэлефона атрымальніка грашовых сродкаў.

"Сістэма фармуе код, які складаецца з двух частак, якія дастаўляюцца двума незалежнымі спосабамі. Сфармаваны код сапраўдны на працягу 24-х гадзін і толькі для адной аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў", - растлумачылі ў БПЦ.

Прэв'ю: myfin.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».