Сёлета жыхары менш чым трох тысяч вясковых двароў Хойніцкага раёна ў складчыну добраахвотна сабралі 7 тысяч рублёў. Гэта сур'ёзны фінансавы ўнёсак у добраўпарадкаванне роднай зямлі. Людзі таксама актыўна дапамагаюць наводзіць парадак на вясковых могілках, месцах агульнага карыстання, робяць прывабнымі ўласныя сядзібы. Павагу выклікае вялікае жаданне старэйшага пакалення і моладзі захаваць памяць пра родныя мясціны. Таму яны разам з дэпутатамі абнаўляюць памятныя знакі героям Вялікай Айчыннай, усталёўваюць новыя прыгожыя паклонныя крыжы ў вёсках, добраўпарадкоўваюць грамадзянскія могілкі.
Нядаўна пераможцам абласнога конкурсу сярод найлепшых гарадскіх, пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў абраны Барысаўшчынскі сельсавет Хойніцкага раёна. Ён прызнаны найлепшым у групе намінантаў з колькасцю насельніцтва ад 1,1 да 1,5 тысячы чалавек. Дыплом першай ступені прадугледжвае і грашовую прэмію 1500 базавых велічынь. Гэтая перамога — вынік плённай сумеснай работы дэпутатаў і мясцовых жыхароў, лічаць у раённым Савеце дэпутатаў.
— Да ўдзелу ў конкурсе мы падрыхтавалі маляўнічы альбом-прэзентацыю, дзе расказалі пра гісторыю нашых мясцін, пра нашых людзей, — кажа старшыня Барысаўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў Алена Сташкевіч. — Праз фотасправаздачу імкнуліся абагульніць досвед нашых наглядальных камісій, расказаць пра мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі. Традыцыйна мы праводзім грунтоўную работу па зносе старых пакінутых домаўладанняў. Адначасова наладжваем і сваю сістэму стымулявання малога прадпрымальніцтва на вёсцы, у прыватнасці, даём у арэнду аб'екты нерухомасці.
Алена Уладзіміраўна адзначае, што яе апошнім часам асабліва радуе актыўнасць вяскоўцаў па добраўпарадкаванні ўласных падворкаў і сядзіб: рамантуюць агароджы, ствараюць малыя архітэктурныя формы, разбіваюць клумбы.
Летась сіламі дэпутатаў і вясковых актывістаў у Барысаўшчыне адкрылі пляцоўку для адпачынку і заняткаў спортам. Грунтоўную падтрымку атрымалі ад народных абранцаў — дэпутатаў Хойніцкага райсавета, якія вылучаліся менавіта ад гэтых мясцовых акруг.
Алена Сташкевіч звяртае ўвагу і на новую сумесную гісторыка-патрыятычную ініцыятыву ў гэтым населенным пункце. Дэпутаты за ўласныя сродкі ўзводзяць мемарыяльны знак у памяць дзвюх соцень салдат-герояў, якія адсюль пайшлі на фронт і не вярнуліся. Гэта вельмі грунтоўны і надзвычай важны праект для выхавання дзяцей і моладзі.
Дарэчы, Барысаўшчынскі сельскі Савет вызначаецца ў Хойніцкім раёне не толькі ініцыятыўнымі жыхарамі, але і цікавасцю да гэтых мясцін з боку маладых сужэнцаў. Тут пасялілася мноства маладых шматдзетных сем'яў, якія самі абралі вёску замест горада.
— Мы ўсё робім для таго, каб нашы дзеці выраслі і засталіся на роднай зямлі, — кажа Алена Уладзіміраўна, — У нас шмат маладых сем'яў, якія падаюць заявы на будаўніцтва індывідуальных дамоў у нашым сельсавеце. Сёлета пяць з іх пачынаюць будавацца. Летась дзве сям'і пабудаваліся ўжо ў Барысаўшчыне і Храпкаве.
Многія сем'і разглядаюць пабудовы жылля на вёсцы ў тым ліку дзякуючы выкананню ў гэтай мясцовасці праграмы «Чыстая вада». Летась на тэрыторыі Хойніцкага раёна былі пабудаваны чатыры станцыі абезжалезвання.
Наталля Капрыленка
Фота дадзена Хойніцкім раённым Саветам дэпутатаў
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.