Вы тут

Новым галоўным тэнерам мінскага «Дынама» стаў Леанід Кучук


Леанід Кучук прыступае да работы са сталічнымі футбалістамі. Сёння першы матч пад яго кіраўніцтвам.


Трэнер афіцыйна прадстаўлены ў якасці галоўнага настаўніка, на гэтай пасадзе ён змяніў Сяргея Гурэнку. Нагадаем, на старце чэмпіянату краіны мінскае «Дынама» ў пяці матчах набрала 6 ачкоў, атрымаўшы дзве перамогі і тры паражэнні. Перад стартам першынства клуб «вылецеў» з розыгрышу Кубка краіны.

Леанід Кучук адзначыў, што для яго вялікі гонар узначаліць «Дынама», бо значная частка гісторыі станаўлення аднаго з флагманаў беларускага футбола прайшла на яго вачах. «Ніякіх сумневаў наконт работы ў «Дынама» ў мяне не было. Гэта клуб з вялікімі традыцыямі, якому хутка споўніцца сто гадоў. Бачыў у гульні выдатных спартсменаў, якія здабывалі славу айчыннага футбола. Шмат з кім з іх знаёмы асабіста. «Дынама» — гэта брэнд, які ведаюць і паважаюць ва ўсім футбольным свеце. Калі вы назіралі за маёй трэнерскай кар'ерай, то ведаеце: я рэдка прыходзіў у клуб, дзе быў поспех. Перада мной заўсёды ставілі пэўныя задачы, і я рабіў так, што клуб заставаўся на плаву і займаў высокія месцы. Чэмпіянат у Беларусі толькі пачаўся, так што нічога не страчана». Настаўнік дадаў, што ўзровень чэмпіянату Беларусі па футболе ў параўнанні з нядаўнім мінулым прыкметна вырас. «Мне ёсць з чым параўноўваць, бачыў гульні чэмпіянатаў 12 краін: пачынаючы ад Малдовы і заканчваючы Італіяй. Зараз за падзеямі ў чэмпіянаце Беларусі пільна сочаць ва ўсім свеце, і многія футбалісты мараць стаць яго ўдзельнікамі», — адзначыў Кучук.

Нагадаем, з'яўляючыся гульцом, Леанід Кучук, якому цяпер 60 гадоў, выступаў у «Гомсельмашы», віцебскім КІМе, «Маладзечне», мінскіх «Атацы» і «Дынама-93». Трэнерскую кар'еру пачаў у 1990 годзе. Пад яго кіраўніцтвам ціраспальскі «Шэрыф» шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам і па тры разы выйграваў Кубак і Суперкубак Малдовы. Леанід Кучук прывёў маскоўскі «Лакаматыў» да «бронзы» чэмпіянату Расіі. У 2019 годзе ён узначальваў украінскі «Рух» з Львова.

Сёння сталічнае «Дынама» правядзе матч у гасцях у «Смалявічаў».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: У «Дынама» новы галоўны

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

«Я разумеў, які цяжкі матэрыял трэба будзе ўвасобіць на сцэне».

Гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам лепш не прымаць паспешлівых рашэнняў.

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».