Вы тут

Цзючжайгоў запрашае


Чатыры вядомых турыстычных зоны ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая, у тым ліку аб’ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА — нацыянальны парк Цзючжайгоў, зноў адкрыты для наведвальнікаў, пасля амаль двухмесячнага перапынку ў сувязі з успышкай каранавіруснай эпідэміі. Пра гэта заявіла мясцовая адміністрацыя турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Квіткі ў гэтыя турыстычныя зоны, размешчаныя ў Аба-Тыбецка-Цянскай аўтаномнай акрузе, можна будзе купіць толькі анлайн. З меркаванняў проціэпідэмічнай бяспекі штодзённая максімальная прапускная здольнасць нацыянальнага парку Цзючжайгоў будзе абмежаваная да 10 тысяч чалавек, а ў іншых трох турзонах ліміт складзе да 50 працэнтаў ад максімальнай нормы. Разам з гэтым, усім турыстам пры ўваходзе ў зоны павінны будуць у абавязковым парадку вымераць тэмпературу цела.

Права бясплатнага наведвання маюць медработнікі, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з каранавіруснай эпідэміяй, і члены іх сем’яў. Зараз паміж аэрапортам «Хуанлун», размешчаным недалёка ад ландшафтнай зоны Цзючжайгоў, і горадам Чэнду (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань) штотыдзень ажыццяўляецца шэсць авіярэйсаў. Іншыя рэйсы, якія злучаюць дадзены аэрапорт з Пекінам, Чунцынам, Сіаням, Ханчжоў і Чанша, могуць аднавіцца ў маі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с