Вы тут

У Беларусі зафіксавана 10463 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравела 1695 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 10 463 выпадкі (+873 за суткі) заражэння каранавірусам.


Памерлі 72 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 147 525 тэстаў на каранавірус.

1695 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.


На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя. 

Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці. 

Прэв'ю: digg.com

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.