Вы тут

Лукашэнка: Стваральная праца на роднай зямлі заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю


Паважаныя суайчыннікі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са Святам працы.

Першамай сімвалізуе салідарнасць працоўных, сцірае межы паміж краінамі і пакаленнямі.

Для жыхароў Беларусі стваральная праца на роднай зямлі пад мірным небам заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю. У нашай краіне пашаны і падзякі заслугоўваюць усе працоўныя калектывы, ветэраны працы, маладыя спецыялісты, кожны, хто робіць свой унёсак у агульнае дабро, робіць Айчыну багацейшай і прыгажэйшай.

Мы ствараем будучыню на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, бязмежнай павагі да неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія, не шкадуючы сіл, гатовыя вырашыць самыя складаныя задачы, што стаяць перад дзяржавай, і абараніць наш народ ад любых напасцяў.

Перакананы, разам мы справімся з усімі выклікамі часу.

Жадаю вам моцнага здароўя, згуртаванасці ў калектывах, любові ў сем'ях. Хай кожны новы дзень прыносіць радасць і выдатны вясновы настрой.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Прэв'ю: gants-region.info

Загаловак у газеце: Сімвал салідарнасці працоўных

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.