Вы тут

Раім паглядзець


Экскурсія ў музейнай залі Каліноўскага, Бяспечны LIVE. Мутнаевока, Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку і іншае — афіша «Звязды».


VIDAK Online: Усе топавыя блогеры рунэту 

Дзе: VOKA

Калі: 5 мая, 17:00

Колькі каштуе: бясплатна

5 мая на відэасэрвісе VOKA адбудзецца стрым-шоу VIDAK Online. Падзея ўпершыню пройдзе ў анлайн-фармаце: усе самыя ўплывовыя видэаблогеры рускамоўнага сегмента Youtube і TikTok і іх прыхільнікі збяруцца ў рамках аднаго вялікага стрым-шоў.

Vidak - гэта адначасова і фестываль, і своеасаблівая забаўляльна-адукацыйная пляцоўка: тут можна паслухаць карысныя лекцыі (у тым ліку ад адзінага ў Беларусі афіцыйнага партнёра YouTube і TikTok - Mediacube network), паўдзельнічаць у чэленджы, каб выйграць прызы, і, вядома, пагутарыць са сваімі любімымі блогерамі і задаць ім пытанні.

У гэтым годзе да стрым-шоу далучацца Андрэй Бонд, Павел Кіслы, Ягорык, Мікіта Уданоўскі, Віктар Каламыткін, Лена Казючыц, МЭВЛ - топавыя блогеры з мільённай аўдыторыяй падпісчыкаў. Яны раскажуць пра тое, што трэба, каб хобі стала прыносіць рэальны прыбытак працай, падзеляцца парадамі для пачаткоўцаў натхняючымі гісторыямі з асабістага вопыту.

Трансляцыя будзе весціся бясплатна на ўвесь свет, а пасля перагледзець запіс можна будзе з архіву.


Бяспечны LIVE. МУТНАЕВОКА

ДзеYoutube-канал «YOUBEL TV» 

Калі: 1 мая, 20:30

Колькі каштуе: бясплатна

Мутнаевока — гурт на мяжы рока, гранжа і нечага, чаму яшчэ не прыдумалі назвы. Хлопцы кожны раз здзіўляюць гучаннем і вельмі шчырымі і жыццёвымі тэкстамі. Паслухайце, вы абавязкова там знойдзеце сябе.

Бяспечны LIVE – гэтя анлайн-канцэрт, які вы можаце глядзець у любой частцы свету.


Стоўнхэндж

Дзеartsandculture.google.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Стоўнхэндж (графства Уілтшыр) — напэўна, самы вядомы помнік Вялікабрытаніі, які вы зможаце наведаць анлайн.

Дакладны пераклад старадаўняй стараанглийскай назвы Стоўнхэнджа — Stanhengues (Станхенг) застаецца досыць нявызначаным. Хоць пераклады рабіліся яшчэ ў Сярэднявечча, што давала «падвешаныя камяні» або «вісячыя камяні». Менш пераканаўчыя варыянты — «каменная пятля» і «каменная курыца» асацыяваліся з шыбеніцай, так як шыбеніцы ўяўлялі сабой перакладзіну на двух стойках.

Сучасная назва Stonehenge мае значэнне «каменны хэндж», гэта значыць «каменны круг», бо другая частка слова паслужыла для стварэння археалагічнага тэрміна хэндж – рытуальнага круга з грунтавога вала з ровам па ўнутраным боку.


Спектаклі TheatreHD анлайн

 

Дзеtheatrehd.ru

Калі: па 28 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

Тэатр - у вас дома!

Расклад

TheatreHD — унікальны для Беларусі праект трансляцый і паказаў у запісе лепшых тэатральных пастановак са знакамітых сусветных пляцовак, сярод якіх Вялікі тэатр (Масква, Расія), Каралеўскі Нацыянальны тэатр (Лондан, Вялікабрытанія), Метрапалітэн-опера (Нью-Ёрк, ЗША). Гэты праект аб'ядноўвае больш за 60 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана і Беларусі.

Старт праекту ў Мінску быў дадзены ў кастрычніку 2015 года, калі ў кінатэатры «Цэнтральны» з аншлагам прайшоў паказ оперы «Трубадур» з удзелам Ганны Нятребка і Дзмітрыя Хварастоўскага. За ёй рушыла ўслед чарада прэм'ер, дзе галоўныя ролі выканалі зоркі сусветнага ўзроўню: Бенедыкт Камбербэтч, Хелен Мірэн, Рэйф Файнс, Том Хідлстан, Джудзі Дэнч, Святлана Захарава, Уладзіслаў Лантратаў і многія іншыя.

TheatreHD сёння — гэта оперы, балеты, спектаклі і выставы, якія дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Дзякуючы праекту любы ахвочы можа пабываць у знакамітых тэатрах Еўропы і Амерыкі і пазнаёміцца ​​з дасягненнямі сусветнага тэатральнага мастацтва не пакідаючы Беларусі.


Ноч музеяў — 2020

Дзеnochmuzeev.by

Калі: па 18 мая

Колькі каштуе: бясплатна

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адным з першых паведаміў праграму сваёй «Ночы». Установа запрашае правесці імпрэзу ў скансене жыўцом. Гасцей тут чакаюць у суботу, 16 мая, з 19 гадзін на тэматычны агляд, экскурсію «ў прыцемках» пры ліхтарах з наведваннем асобных музейных помнікаў ды сустрэчай з некаторымі міфічнымі персанажамі і музычную праграму ў святле начнога вогнішча.

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі правядзе сваю імпрэзу анлайн. Сумесна з відэасэрвісам VOKA музей 16 мая прадставіць у прамым эфіры музычны спектакль — фолк-рок-оперу «Чарадзей», якую кампазітар, сцэнарыст і прадзюсар Раман Арлоў напісаў паводле летапісных крыніц пра легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея. Бясплатная трансляцыя пачнецца а 21 гадзіне і будзе дасяжнай для ўсіх ахвотных у любым месцы свету. Як абяцаюць арганізатары, пасля спектакля працягласцю каля дзвюх гадзін гледачы «трапяць» у дворык гістарычнага музея, дзе пройдзе начны канцэрт, і дзякуючы шматкамерным мастацкім здымкам змогуць у падрабязнасцях і з розных ракурсаў разгледзець, што адбываецца на пляцоўцы.

Анлайн-фармат абраў таксама Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, які 18 мая зладзіць інтэлектуальную бліц-гульню «Пазл музейных прадметаў» — віктарыну з варыянтамі адказаў. На сайце ўстановы, а таксама на старонках у сацыяльных сетках «УКантакце» і «Аднакласнікі» прадставяць рэтраспектыву ранейшых акцый «Ноч музеяў» у Глыбокім, а таксама пад заклікам «Далей ад віруса, бліжэй да музея» прапануюць віртуальную экскурсію па пастаянных экспазіцыях і тэматычнай выстаўцы «Адна на ўсіх Перамога».


Версальскі палац анлайн

Дзеartsandculture.google.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Версальскі палац, унесены ў спіс за апошнія 30 гадоў як аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, уяўляе сабой адно з лепшых дасягненняў французскага мастацтва XVII стагоддзя. Ранейшы паляўнічы домік Людовіка XIII быў ператвораны і пашыраны яго сынам Людовікам XIV, які ўсталяваў тут Суд і ўрад Францыі ў 1682 годзе. Аж да Французскай рэвалюцыі шэраг каралёў змяняў адзін аднаго, кожны з якіх па чарзе ўпрыгожваў Палац. Люстраная зала, Каралеўскія гранд-апартаменты, сады... Версальскі палац з'яўляецца адным з самых наведвальных культурных аб'ектаў у свеце сёння.


Анлайн-экскурсія Музея гісторыі горада Мінска з серыі «Шпацыр па горадзе Сонца»

ДзеYoutube-канал «Minsk Museum» 

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

У першай відэаэкскурсіі Вам раскажуць аб Гісторыі Плошчы Перамогі ў творах мастакоў ХХ стагоддзя.


Вялікі музычны фэст

Дзеvelopouchesby

Калі: кожную сераду і пятніцу мая ( з 1 мая)

Колькі каштуе: бясплатна

У Беларусі стартуе зусім новая хваля музычных анлайн-вечарынак розных жанраў і тэматык, ад рока да фламенка, у самых нечаканых месцах горада. Ад Мінскага мора да любімых устаноў, не выходзячы з хаты.

  • 9 інтэрактыўных трансляцый;
  • андэграўнд-пляцоўкі;
  • модныя кірункі і вядомыя артысты;
  • падарункі і бонусы.

Усяго дзевяць трансляцый з рознымі гасцямі будуць выходзіць па серадах і пятніцах у 20.00 і доўжыцца да поўначы.

Праграма фестывалю:

  • 01.05 - Тэхна.
  • 08.05 - Фламенка.
  • 13.05 - Mustelide.
  • 15.05 - Хіп-Хоп.
  • 22.05 - Goom Gum (SPB).
  • 27.05 - AKUTE.
  • 29.05 - Кавер.

Комікі на каранціне. Stand-up

Дзеvoka.tv

Калі: з 29 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

З 29 красавіка на VOKA стартаваў новы сезон гумарыстычнага шоў «Свой Stand Up» - «Комікі на каранціне». На гэты раз беларускім комікам трэба будзе абмяркоўваць надзённую тэму выжывання ў рэжыме самаізаляцыі і сацыяльнага дыстанцыявання. А гледачам — станавіцца непасрэднымі ўдзельнікамі стварэння кожнага выпуску, задаючы тон будучай размовы ў рэжыме «разгону».

Героямі другога сезона шоў «Свой Stand Up: Разгоны» на VOKA сталі вядомыя беларускія стендаперы Дзмітрый Нарышкін, Сцяпан Манкевіч, Андрэй Шчэгель і Яўген Буракевіч. У новым сезоне запланавана тры эпізоды, якія будуць з'яўляцца ў эфіры па серадах.

На гэты раз комікі ў кожным выпуску будуць спаборнічаць у досціпе са сваімі гледачамі. Свайго роду «разгонам» гутарак паміж удзельнікамі шоу «Свой Stand Up» стануць самыя смешныя адказы наведвальнікаў афіцыйнай старонкі VOKA ў сацсетках на шэраг жартоўных пытанняў.

Глядзець шоў усе карыстальнікі відэасэрвісу VOKA змогуць бясплатна і ў зручны для сябе час. Пасля выхаду ўсе выпускі будуць даступныя ў рэжыме архіва.


Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку

Дзеmoma.orgartsandculture.google.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

У музеі знаходзіцца больш за 150 000 твораў і прыкладна чатыры мільёны кінафільмаў.

У збор уваходзяць творы, без якіх немагчыма сабе ўявіць мастацтва XX стагоддзя - «Зорная ноч» Ван Гога, «Танец» Маціса, «Авіньёнскія дзяўчыны», «Спячыя сяляне» Пікаса, «Сталасць памяці» Далі, «Птушка ў прасторы» Брынкушы і іншае.


Канцэрт спявачкі Palina

Дзеartist.gives

Калі: 12 мая, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна


Экскурсія ў музейнай залі Каліноўскага

ДзеМілавідская СШ

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна


Паказы спектакляў Тэатра юнага гледача. Палачанка

Дзе: YouTube-канал «Тэатр юнага гледача»

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

З гісторыі, якую можна асягнуць досведам і розумам, драматург Аляксей Дудараў узяў для сваёй п’есы нешматлікія сюжэты ды імёны. Найперш – імёны Уладзіміра, князя Наўгародскага, Рагнеды, князёўны Полацкай ды Рагвалода,  яе ўладарнага бацькі. Іх дачыненні вызначылі цэлую гістарычную эпоху і своеасабліва адбіліся ў люстэрку нашага спектакля. Перадусім – надзвычайным каханнем, якое апанавала нашых маладых герояў. Такое каханне і ў жыцці, і ў літаратуры часта суправаджае шараговае падступства (каварства) і здрада, а падступнікам ды здраднікам часцяком выпадае зайздросная роля ўлюбёнцаў лёсу. Толькі лёс надта пераменлівы…

З лёгкай рукі драматурга Уладзімір, вырашаючы ў спектаклі лёс палачанкі, Полацка ды нашай радзімы, таксама падначаліўся свайму лёсу – летапіснаму. Горад, у якім валадарыў Рагвалод, каханне горкай славай агарнула… 

Але не варта забывацца,  што наш спектакль – усяго толькі фантазія на гістарычную тэму. Праўда, гэтая гісторыя – наша з вамі спадчына, якую хацелася б і ведаць, і разумець. 

Прэм’ера адбылася 29 студзеня 2000 года.

Больш падзей глядзіце па спасылцы.

/Афіша дапаўняецца/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».