Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні варта задумацца пра змену прыярытэтаў. Магчыма, давядзецца рабіць тое, што вы раней не рабілі. І лепш не панікаваць, а вучыцца новаму. Не выключаны канфлікты на рабоце, таму добра было б менш мець зносін з калегамі і радзей трапляцца на вочы начальству. У канцы тыдня могуць пачаць ажыццяўляцца самыя патаемныя планы і задумы. У выхадныя з'явіцца больш вольнага часу, а спраў і зносін стане значна менш.

makeup.uz


ЦЯЛЕЦ. Поспех магчымы, але запатрабуе вялікіх выдаткаў сіл і часу. Прычым разлічваць можна толькі на сябе. Паспрабуйце ісці на здаровы кампраміс з дзелавымі партнёрамі і калегамі, улічыць усе інтарэсы. Тэмп работы лепш не павялічваць, а, наадварот, знізіць, калі так будзе зручней. У асабістым жыцці рызыкуеце стаць ахвярай хлусні і ліслівасці.


БЛІЗНЯТЫ. Вашы новыя праекты атрымаюць дадатковы штуршок, і вы яшчэ на адзін крок наблізіцеся да сваёй мэты. Няма ліха без дабра, і, што б ні адбывалася, усё акажацца на лепшае. Цікавыя ідэі і нестандартны падыход дазволяць палепшыць дабрабыт. У выхадныя варта пабыць у адзіноце ці ў акружэнні самых блізкіх людзей. Вы пераканаецеся, што вас любяць і шануюць.


РАК. Пачынаецца спрыяльная паласа, з'явіцца шанц для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. Будуць новыя планы, перспектывы, ідэі. Натуральна, палепшыцца і настрой. Вас чакаюць прыемныя падзеі ў асабістым жыцці і ўвага супрацьлеглага полу. У пятніцу вы будзеце залішне эмацыянальныя, лепш звесці да мінімуму неабавязковыя кантакты.


ЛЕЎ. Панядзелак удалы для адзіноты і разважанняў, аўторак — для інтэлектуальных пошукаў. У сераду будзе шанц вырашыць чужую праблему і атрымаць шчырую падзяку. У чацвер не выключаны канфлікты ў сям'і. У асабістым жыцці магчымыя праблемы, звязаныя з моцнай занятасцю на рабоце. У нядзелю пажадана быць убаку ад падзей — у гэты дзень лепш назіраць, а не дзейнічаць.


ДЗЕВА. Надыходзіць складаны тыдзень, які запатрабуе хуткіх і важных рашэнняў. Імаверныя непрадбачаныя абставіны, якія пагражаюць разбурыць планы. А вось аўторак абяцае быць удалым практычна ва ўсіх адносінах — асабліва калі не пачняце рэзка і раптоўна мяняць уласныя рашэнні. У выхадныя родныя будуць чапляцца да вас з любой прычыны, паспрабуйце ўсё ж захаваць мір у сям'і.


ШАЛІ. На рабоце справы ідуць дастаткова добра. Магчымы поспех у фінансавых справах і ў бізнесе. Але вы не зможаце пазбавіцца ад пачуцця, што чагосьці не хапае. Асцярожней з інфармацыяй, асабліва калі яна датычыцца вас асабіста. Лепш не гаварыць лішняга. Займіце чакальную пазіцыю і дзейнічайце па магчымасці абдумана і мудра. У асабістым жыцці магчымыя расчараванні і раптоўныя перамены, аж да разводу.


СКАРПІЁН. Варта заняцца завязваннем больш цесных кантактаў з падначаленымі і калегамі — гэта дапаможа ўвасобіць у жыццё вашы грандыёзныя планы ў пабудове кар'еры. Вы здольныя прывабіць любога, людзі гатовыя дапамагаць і верыць. Вас чакае салідны прыбытак і нават багацце, сумленна заробленае. Да таго ж пашанцуе ў каханні — пачуеце нямала пяшчотных прызнанняў. Праводзьце больш часу ўдваіх са сваёй палавінкай.


СТРАЛЕЦ. Вам проста неабходна быць разумнейшымі ў дзеяннях і словах. Пошук залатой сярэдзіны наогул павінен стаць асноўным заняткам на гэтыя дні. Ніякіх лішніх фраз і неабдуманых учынкаў, інакш вас чакаюць малапрыемныя наступствы. У сярэдзіне тыдня з'явіцца магчымасць кіраваць сітуацыяй, якая склалася, уплываць на падзеі найбліжэйшай будучыні. Сустрэча з сябрамі ў суботу абяцае нямала прыемных момантаў.


КАЗЯРОГ. Будзе няпроста ўсвядоміць, што менавіта вы робіце не так. Але без гэтага немагчыма вырашыць праблемы ні ў прафесійнай сферы, ні ў асабістым жыцці. Тое, што здавалася непахісным, цяпер можа ператварыцца ў пшык. Займацца лепш дробязямі, а таксама справамі, у якіх памыліцца немагчыма. Спрыяльныя будуць кантакты з калегамі на адлегласці, добра пройдуць нарады ў рэжыме відэаканферэнцыі. У выхадныя могуць узнікнуць складанасці ў адносінах з сябрамі — некаторыя з іх могуць павесці сябе зусім не так, як вы чакаеце.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вырасце аб'ём работы, але выконвайце толькі тое, што па сілах. Не варта ўзвальваць на сябе лішні цяжар адказнасці. Хоць цяпер узровень вашай працаздольнасці настолькі высокі, што навакольным не ўгнацца за вамі. Паспрабуйце не навязваць сваё меркаванне, гэта можа прывесці да канфліктнай сітуацыі. У сямейным жыцці ўсё будзе не так, як хочацца, але давядзецца прыняць сітуацыю.


РЫБЫ. Паспрабуйце быць больш стрыманымі і не раздражняцца па дробязях. У сераду лепш не прымаць сур'ёзных рашэнняў, непажадана планаваць дзелавыя сустрэчы і перамовы. Другая палова тыдня можа быць прысвечаная самаадукацыі, новай інфармацыі і змене планаў. Работа будзе адымаць шмат часу, а сямейныя справы, мяркуючы па ўсім, могуць апынуцца амаль на апошнім месцы. А дзецям між тым спатрэбіцца ваша дапамога. У выхадныя набудзьце для дома што-небудзь неабходнае, і настрой палепшыцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?