Вы тут

У Беларусі — 15828 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 3117 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 мая ў Беларусі зарэгістравана 15828 (+911) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў.


Усяго праведзена 195 430 тэстаў на каранавірус.

3117 (+199) чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 97 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя. 

Прэв'ю: rbc.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.