Вы тут

200 мільёнаў пасылак


Цяпер прадпрыемствы сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі штодня апрацоўваюць больш за 200 мільёнаў пасылак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Пра гэта паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР Бянь Цзадун. Ён адзначыў, што пункты службаў экспрэс-дастаўкі былі адкрыты ў 96,6 працэнтаў пасёлкаў і вёсак, якія калісьці былі слабым месцам індустрыі дастаўкі.

Нягледзячы на ​​эпідэмію, у першым квартале гэтага года ў сельскіх раёнах было адпраўлена і атрымана больш за 3 млрд пасылак, што адыграла станоўчую ролю ў забеспячэнні бесперабойных паставак сельгаспрадукцыі ў гарады і прамысловых тавараў у вёскі на агульную суму больш за 200 млрд юаняў (28,24 млрд долараў).

За апошнія гады ў Кітаі было ўстаноўлена больш за 406 тысяч паштовых аўтаматаў з інтэлектуальным кіраваннем, што стала адлюстраваннем тэндэнцыі да ўсё больш шырокага прымянення мадэлі аўтаматычнай дастаўкі ў паштовай галіне, дадаў Бянь Цзадун.

Прэв’ю: сhina.org
 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…