Вы тут

Эліза Ажэшка ХІХ—ХХ—ХХІ—…


Эліза Ажэшка
ХІХ—ХХ—ХХІ—…

Адноўлены YouTube-канал “Маладосць TV” часопіса “Маладосць” прэзентуе новы ролік. Акурат да Дня друку і спецыяльна да 110-годдзя з дня адыходу ў вечнасць Элізы Ажэшкі (1841—1910), першай беларускай пісьменніцы, чыя творчасць была прызнаная сучаснікамі многіх краін свету і намініравалася на Нобелеўскую прэмію адначасова з творчасцю Льва Талстога,  Генрыха Сянкевіча, Сельмы Лагерлёф... Ведай нашых! Ганарыся лепшымі!

“Стагоддзі сплываюць, а творчасць — мяняе фармат. У “старасвецкіх” раманах знаходзім схаваныя мэсэджы. Бо новае — гэта не добра забытае старое, а тое добрае, што немагчыма забыць”, — такімі словамі пачынаецца ролік, які праз карцінкі, што змяняюцца на экране згодна з модным сёння фарматам “было/стала”, дэманструе не толькі інтэр’еры былога і цяперашняга дома Ажэшкі, але і традыцыі гэтага дома, ранейшыя і сённяшнія, якія трэба расчытваць у здымках як мэсэджы, і паказвае вокладкі кніг, якія выходзілі пры жыцці пісьменніцы, у ХІХ стагоддзі, і тых, што выходзяць у нашым, ХХІ стагоддзі… Кнігі яе і пра яе. Паштоўкі з яе выказваннямі. Канверты…

На канвертах, што выпускаліся сто і болей гадоў таму, і на сённяшніх — адзін і той жа мудры адкрыты твар. Паштоўкі — ператвараюцца ў магніцікі-сувеніры: падгледжаная, прыкмечаная рэальнасць. А кнігі — выходзілі і будуць выходзіць. Ролік дэманструе іх на чэшскай, нямецкай, шведскай, польскай, украінскай, рускай, беларускай... Глядач заўважыць тут і адсыл да старога, досыць вядомага фаліянта Эдмунда Янкоўскага “Эліза Ажэшка”, і навюткае біяграфічнае шуканне “Смерць белых матылькоў” Магдалены Крэфт.

На вачах яе почырк ператвараецца ў друкаваны тэкст. Ператвараюцца старыя пажоўклыя выданні ў электронныя і аудыякнігі.

Што дае знаёмства чытачоў ХХІ стагоддзя з творчасцю пісьменніцы ХІХ стагоддзя? Што гэта за жаданне такое — выпускаць старыя раманы? Якія дакладна мэсэджы знаходзяць для сябе заўзятары сацсетак паміж радкамі, перасыпанымі лацінай і французчынай? Самы час шукаць і смела агучваць адказы.

У Маскве праз 140 гадоў зноў выходзіць “Меір Эзафовіч” — у новай “аранжыроўцы”. У Мінску праз 110 гадоў рыхтуецца да выхаду «Gloria victis!» —па-беларуску ўпершыню.

Што ж такое недаадкрылі папярэднія пакаленні чытачоў і даследчыкаў? Прыйшоў час адказаў…

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».