Вы тут

Пётр Шостак: У Ленінскім раёне Мінска арганiзавана работа на апярэджанне


Iнтэрв'ю з кiраўнiком адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна Мiнска.


— Паважаны Пётр Мiкалаевiч, калi ўсё поле дзейнасцi адмiнiстрацыi раёна ўмоўна разбiць на «квадраты» — эканомiка, той жа рэальны сектар, сацыяльнае жыццё, у тым лiку культура, i гэтак далей, — то што з гэтага патрабуе першаступеннай увагi з вашага боку?

— Мы зыходзiм з таго, што ўсе сферы дзейнасцi важныя для паспяховай жыццядзейнасцi раёна. Але
ўсё ж першаступеннай увагi патрабуе рэальны сектар эканомiкi. Бо менавiта ад яго работы залежыць напаўненне бюджэту краiны, а значыць, з'яўляюцца новыя магчымасцi для вырашэння сацыяльных пытанняў. Эканомiка забяспечвае сродкi, з дапамогай якiх развiваюцца адукацыя, навука, культура i сам чалавек. З улiкам спецыфiкi нашага раёна сёння ўдзяляем шмат увагi будаўнiцтву сацыяльных аб'ектаў. У маладым мiкрараёне Лошыца патрэбны дзiцячыя садкі, школы, установы аховы здароўя.

— У такiм выпадку якi ваш уплыў на рэальны сектар эканомiкi?

— Ведаеце, падчас ажыццяўлення дзейнасцi ў любога прадпрыемства могуць узнiкаць тыя цi iншыя праблемныя пытаннi, з якiмi яны даволi часта звяртаюцца ў адмiнiстрацыю раёна. Усе гэтыя звароты патрабуюць вывучэння сiтуацыi i iндывiдуальнага падыходу да кожнай праблемы.

Так, напрыклад, ААТ «Палiмергандаль» было аказана садзейнiчанне ў спрашчэннi правядзення кантролю мытнага кошту тавара. Прапрацоўка пытання з Дзяржаўным мытным камiтэтам Беларусі дала свае вынiкi, i ўжо са студзеня 2020 года зменены падыходы да ажыццяўлення мытнымi органамi кантрольнай дзейнасцi. Што ў вынiку паспрыяе павышэнню канкурэнтаздольнасцi прадпрыемства.

Таксама з мэтай стабiлiзацыi фiнансава-эканамiчнага стану ЗУП «Мiнск Прынцэс Гатэль» адмiнiстрацыя раёна аказвала садзейнiчанне ў прыняццi Мiнгарвыканкамам рашэнняў аб выдзяленнi падатковага крэдыту гэтаму прадпрыемству па зямельным падатку i падатку на нерухомасць. Такiя рашэннi былi прыняты.

Наша даведка

У 2019 годзе ў адмiнiстрацыю Ленiнскага раёна паступiла 1068 зваротаў грамадзян па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркi; 183 звароты па пытаннях гандлю i бытавога абслугоўвання; 17 зваротаў на той час былi па пытаннях аховы здароўя.

Па стане на 27 сакавiка 2020 года паступiла 255 зваротаў па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркi; 46 зваротаў па пытаннях гандлю i бытавога абслугоўвання; два звароты па пытаннях аховы здароўя.

А з улiкам прапаноў жыхароў адмiнiстрацыя ўзгаднiла ажыццяўленне выязнога гандлю на тэрыторыi нашага раёна такiм прадпрыемствам, як ААТ «Камволь» i КУП «Мiнскi холадакамбiнат № 2» для задавальнення спажывецкага попыту.

Ажыццяўляем функцыi ўладальнiцкага нагляду ў такiх таварыствах, як ААТ «Камволь», ААТ «Дражджавы камбiнат» i ААТ «Элема». Работнікi адмiнiстрацыi ў якасцi прадстаўнiкоў дзяржавы бяруць непасрэдны ўдзел у рабоце органаў кiравання гэтых таварыстваў, адсочваюць выкананне паказчыкаў стратэгii сацыяльна-эканамiчнага развiцця, вылучаюць iнiцыятыўныя прапановы па павышэннi эфектыўнасцi дзейнасцi таварыстваў i прадухiленнi iх эканамiчнай праблемнасцi.

— Пётр Мiкалаевiч, а якi цяпер працэнт раёна ў агульным аб'ёме вытворчасцi буйнога мегаполiса?

— Раён займае лiдзiруючае месца па вытворчасцi прамысловай прадукцыi ў сталiцы. А працэнт, пра якi вы пытаецеся, застаўся практычна ранейшы. Па вынiках мiнулага года ўдзельная вага Ленiнскага раёна ў агульным аб'ёме выпушчанай горадам прадукцыi склала 23,4 працэнта.

— А якая дынамiка прыватных вытворчасцяў i паслуг?

— На гэты момант у нашым раёне ажыццяўляюць сваю дзейнасць каля 38 тысяч плацельшчыкаў падаткаў. 99 працэнтаў з iх — прадстаўнiкi прыватнага сектара эканомiкi, што абумоўлена рэалiзацыяй Указа № 364 i Указа № 337 Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Былi створаны дадатковыя ўмовы для павышэння самазанятасцi насельнiцтва, уцягнення яго ў эканамiчную дзейнасць. I, адпаведна, гэта спрыяе развiццю прадпрымальнiцтва. Большая частка прыватнага сектара эканомiкi занята аптовым i рознiчным гандлем, 10 працэнтаў — транспартнай дзейнасцю.

— Цi з'явiлiся за апошнi час сур'ёзныя прыватныя вытворчасцi?

— Варта адзначыць з'яўленне ў 2017 годзе такога прадпрыемства, як ТАА «Дэльфiдыа». Сёння ў кампанii працуе больш за сто спецыялiстаў, якiя распрацоўваюць i выпускаюць праграмна-тэхнiчныя комплексы, электронныя прыборы, праграмнае забеспячэнне, мабiльныя праграмы, разнастайныя бiядатчыкi. Прадпрыемства робiць важкi ўнёсак i ў развiццё знешнеэканамiчнай дзейнасцi раёна.

— Мы не можам абысцiся без пэўнага аналiзу вынiкаў мiнулага года i першага квартала гэтага.

— Нягледзячы на работу, якая праводзiцца, летась не ўдалося дасягнуць планавых значэнняў сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна па шасцi даведзеных паказчыках з адзiнаццацi. Аднак хочацца адзначыць i станоўчыя вынiкi работы, такiя як трэцяе месца ў Мiнску па выкананнi ключавога паказчыка па экспарце паслуг — 125,7 % да ўзроўню 2018 года. Мы занялi чацвёртыя месцы ў горадзе па экспарце тавараў у Кiтайскую Народную Рэспублiку (а гэта яшчэ адзiн ключавы паказчык) i па прыцягненнi замежных iнвестыцый на чыстай аснове — 40,9 мiльёна долараў ЗША.

На першы квартал гэтага года Ленiнскаму раёну даведзена дзевяць прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Па папярэдняй ацэнцы, чакаецца выкананне даведзеных планавых значэнняў. Але, нягледзячы на станоўчую дынамiку, кожнае прадпрыемства раёна нацэлена рэальна ацэньваць уласны патэнцыял i выкарыстоўваць рэзервы, якiя дазволяць сёлета дасягнуць зададзеных параметраў развiцця i павысiць эфектыўнасць гаспадарання.

— Раскажыце, калi ласка, пра рэалiзацыю на практыцы лозунга «Улада для народа» — пра работу з насельнiцтвам.

— Зразумела, што ў грамадзян ёсць канстытуцыйнае права на атрыманне дапамогi дзяржавы ў вырашэннi праблемных пытанняў. З мэтай рэалiзацыi гэтага права арганiзаваны асабiстыя прыёмы грамадзян кiраўнiцтвам адмiнiстрацыi, а таксама выязныя прыёмы грамадзян па месцы жыхарства, сустрэчы ў працоўных калектывах i па месцы жыхарства.

На сустрэчах, якiя праводзяцца, кiраўнiцтва адмiнiстрацыi трымае справаздачу перад насельнiцтвам аб выкананнi паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна, аб будаўнiцтве сацыяльных аб'ектаў, рабоце прадпрыемстваў, ходзе добраўпарадкавання на тэрыторыi раёна.

Штотыднёва ў адмiнiстрацыi праводзяцца прамыя тэлефонныя лiнii, у выхадныя днi арганiзавана дзяжурства на тэлефоннай лiнii адмiнiстрацыi. А вось «гарачая лiнiя» адмiнiстрацыi працуе штодзённа.

За мiнулы год праведзена таксама 160 сустрэч у працоўных i студэнцкiх калектывах, з насельнiцтвам па месцы жыхарства i з тымi, хто жыве ў iнтэрнатах раёна. Усяго на iх прысутнiчала 5461 чалавек. Паступiла 1152 прапановы, 1057 з iх знайшлi сваё рашэнне ўжо ў ходзе сустрэч. Астатнiя 95 прапаноў былi пастаўлены на кантроль у адмiнiстрацыi. З iх больш за трацiну вырашана станоўча, амаль па такой жа колькасцi накiраваны пiсьмовыя растлумачэннi, астатнiя знаходзяцца на кантролi ў сувязi з прадаўжэннем тэрмiну.

Наша даведка

У 2019 годзе ў адмiнiстрацыю раёна паступiла 2218 зваротаў грамадзян.

Кiраўнiцтвам адмiнiстрацыi праведзена:

— у адмiнiстрацыi 192 асабiстыя прыёмы грамадзян i юрыдычных асоб, у ходзе якiх прынята 357 заяўнiкаў;

— 38 выязных прыёмаў грамадзян па месцы жыхарства, у ходзе якiх прынята 108 чалавек;

— 52 прамыя тэлефонныя лiнii: паступiла 305 званкоў i зададзена 423 пытаннi.

Гэтая работа працягваецца i сёлета. Па стане на 27 сакавiка 2020 года ў адмiнiстрацыю паступiла 512 зваротаў грамадзян. Кiраўнiцтвам адмiнiстрацыi праведзена:

- у адмiнiстрацыi 47 асабiстых прыёмаў грамадзян i юрыдычных асоб, у ходзе якiх прыняты 63 заяўляльнiкi;

- дзевяць выязных прыёмаў грамадзян па месцы жыхарства, у ходзе якiх прынята 39 грамадзян;

- 12 прамых тэлефонных лiнiй — паступiла 63 званкi i зададзена 75 пытанняў.

— Цiкава было б даведацца пра тэматыку зваротаў, Пётр Мiкалаевiч. Вiдаць, шмат пытанняў па гандлi i «бытоўцы»?

— Ведаеце, якраз не. У структуры зваротаў, якiя паступiлi, пытаннi гандлю i бытавога абслугоўвання займаюць толькi восем працэнтаў. Зусiм нядаўна менш за адзiн працэнт займалi пытаннi аховы здароўя.

Да апошняга часу на першым плане былi, а больш правільна сказаць, выйшлi на першы план пытаннi жыллёва-камунальнай гаспадаркi. У структуры зваротаў, што паступiлi ў адмiнiстрацыю, яны займаюць 48 працэнтаў. I асноўныя па гэтай тэматыцы праблемы, па вырашэнне якiх грамадзяне звяртаюцца да нас, — утрыманне жыллёвага фонду i добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Раўнадушных тут становiцца ўсё менш.

— Трэба меркаваць, што летась падчас выбарчай кампанii была павялiчана колькасць сустрэч у працоўных калектывах i з насельнiцтвам па месцы жыхарства?

— Менавiта так. А яшчэ мы часцей наведвалi працоўныя калектывы, якiя патрабавалi дадатковай увагi з боку кiраўнiцтва адмiнiстрацыi.

Рабочымi групамi адмiнiстрацыi летась праведзена 63 сустрэчы ў працоўных калектывах, з жыхарамi iнтэрнатаў, на якiх прысутнiчалi 1621 чалавек. Па iх вынiках паступiла больш за тры сотнi пытанняў i прапаноў, амаль усе былi вырашаны ўжо ў ходзе сустрэч.

I яшчэ. На сайце адмiнiстрацыi заведзены рубрыкi «Задаць пытанне кiраўнiку», «Праблемы майго раёна», якiя дазваляюць грамадзянам аператыўна вырашаць актуальныя пытаннi. Арганiзавана работа рубрыкi «Пытанне — адказ», дзе змешчаны адказы на пытаннi, якiя задаюцца найбольш часта. Так што ў раёне, падкрэслiў Пётр Шостак, арганiзавана работа на прадухiленне, нават апярэджанне тых цi iншых праблем, i гэта мы лiчым для сябе важным.

Гутарыў Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ

Фота Ганны Занкавіч

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.