Вы тут

Гараскоп стрыжак на май


  • 6 мая, серада. Нервозны дзень, які не падыходзіць для стрыжкі і наогул работы з колючымі і рэжучымі прадметамі.
  • 7 мая, чацвер. Можна падстрыгчы валасы пасля абеду. Абновіце кончыкі — абновіце штосьці ў сваім жыцці.
  • 8 мая, пятніца. Месяцавы каляндар раіць пайсці ў цырульню, калі вам не хапае фізічных сіл, волі вырашыць нейкую важную дылему ці калі вас замучыла манатоннасць жыцця.
  • 9 мая, субота. Стрыжка станоўча адаб'ецца на матэрыяльным дабрабыце, а незвычайная ўкладка прынясе шчасце ў асабістым жыцці.
  • 10 мая, нядзеля. Новая прычоска абяцае дадатковую пазітыўную энергетыку і поспех.
  • 11 мая, панядзелак. Сатанінскі месяцавы дзень — вельмі неспрыяльны перыяд для перамен у знешнасці.
  • 12 мая, аўторак. Добры дзень для стрыжкі, асабліва тыпу карэ і іншых са строгімі лініямі.
  • 13 мая, серада. Сёння не самы лепшы дзень для мадэльных стрыжак, укладак і афарбоўкі валасоў. Адпраўляйцеся ў цырульню, калі згодныя на штосьці немудрагелістае.
  • 14 мая, чацвер. Сённяшні дзень лепш выкарыстоўваць для стварэння экстравагантных і крэатыўных стрыжак. Афарбоўка валасоў пройдзе без эксцэсаў і непаразуменняў.
  • 15 мая, пятніца. Як стрыжка, так і мыццё галавы ў гэты дзень могуць справакаваць з'яўленне перхаці.
  • 16 мая, субота. Стрыжка не прынясе валасам карысці, пазбавіць іх звыклага бляску і сілы.
  • 17 мая, нядзеля. Пасля стрыжкі можа з'явіцца перхаць.
  • 18 мая, панядзелак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Укладка, зробленая ў гэты час, трымаецца дрэнна. Стрыжка можа аказацца няўдалай з-за лішняй мяккасці валасоў.
  • 19 мая, аўторак. Стрыгчыся не рэкамендуецца — вынік вас не ўзрадуе.
  • 20 мая, серада. Пасля стрыжкі не толькі валасы — увесь знешні выгляд набудзе прыгажосць і абаянне, а вы самі — дабрабыт.
  • 21 мая, чацвер. Дзень вельмі неспрыяльны для стрыжкі — вялікая рызыка прыцягнуць пагрозу сустрэчы з сур'ёзным няшчасцем.
  • 22 мая, пятніца. Кажуць, што стрыжка ў першы месяцавы дзень можа пацягнуць памяншэнне працягласці жыцця чалавека — прапарцыянальна даўжыні зрэзаных валасоў.
  • 23 мая, субота. Выдатны час для стрыжкі. У гэты дзень пачынаецца новая фаза месяца, а значыць, стрыжка прымусіць валасы расці хутчэй.
  • 24 мая, нядзеля. Пасля стрыжкі ў такія дні валасы хутка растуць, але іх структура і стан не змяняюцца.
  • 25 мая, панядзелак. Хоць Месяц і знаходзіцца ў фазе росту, стрыжка можа прынесці ў ваша жыццё негатыўную энергетыку.
  • 26 мая, аўторак. Дрэнны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Не рабіце нічога, акрамя звычайнага іх догляду.
  • 27 мая, серада. Выдатны дзень для маніпуляцый з шавялюрай! Абрэзаныя валасы змякчаць свой свавольны нораў і стануць паслухмяныя, хоць іх хуткі рост па-ранейшаму пагражае зрабіць стрыжку недаўгавечнай.
  • 28 мая, чацвер. Самы спрыяльны час для стрыжак і прычосак. Валасы стануць як грыва льва — шаўкавістыя, здаровыя, прыгожыя, густыя.
  • 29 мая, пятніца. Сёння найлепшыя суткі месяца для маніпуляцый з прычоскай.
  • 30 мая, субота. Стрыжка не прынясе вам задавальнення і будзе дрэнна трымаць форму.
  • 31 мая, нядзеля. Можна стрыгчы валасы пасля абеду: стрыжка будзе ўдалая, укладка — чароўная.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».