Вы тут

Заключны тур рэспубліканскай алімпіяды пройдзе толькі для 11-класнікаў


Заключны тур рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах пройдзе з 11 па 14 мая толькі для навучэнцаў выпускных класаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі ў сваім афіцыйным Telegram-канале.


Звычайна заключны тур для ўсіх школьнікаў праходзіў падчас вясенніх канікул, але сёлета тэрміны яго правядзення былі пасунутыя ў сувязі з трывожнай эпідэміялагічнай абстаноўкай. Сітуацыя з распаўюджваннем каранавіруса па-ранейшаму застаецца напружанай, таму рашэнне праводзіць заключны тур толькі сярод адзінаццацікласнікаў звязана з мэтай мінімізаваць рызыку для здароўя школьнікаў. Разам з тым пераможцы заключнага туру алімпіяды з кола навучэнцаў выпускных класаў маюць льготы пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, таму адзінаццацікласнікам будзе прадастаўлена магчымасць паспаборнічаць і заваяваць дыпломы пераможцаў, якія гарантуюць адпаведную льготу. Ім, канешне, было б крыўдна пазбавіцца гэтага шанцу.

“Паспяховае выступленне навучэнцаў на рэспубліканскай алімпіядзе патрабуе інтэлектуальнай спеласці, камунікабельнасці, здольнасці арыентавацца ў незнаёмай абстаноўцы, умення хутка ацэньваць новую інфармацыю і канцэнтравацца на выканнні пастаўленай задачы, — падкрэсліваюць у Міністэрстве адукацыі. — Усе гэтыя якасці з’яўляюцца ўмовамі канкурэнтаздольнасці навучэнцаў. Таму зараз разглядаецца магчымасць уключэння ў склад абласных каманд, каманды Мінска і Ліцэя БДУ для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды ў 2021 годзе навучэнцаў VIII, IX і X класаў, якія перамаглі ў абласных турах і павінны былі выступіць у заключным рэспубліканскім этапе сёлета”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».